Топ-100
Back

ⓘ Старка - традыцыйны старапольскі алкагольны напой. Гарэлка з чыстага жытнёвага спірту, вытрыманая ў дубовых бочках на працягу 5 - 10 гадоў. Мае светлабронзавы к ..




Старка
                                     

ⓘ Старка

Старка - традыцыйны старапольскі алкагольны напой. Гарэлка з чыстага жытнёвага спірту, вытрыманая ў дубовых бочках на працягу 5 - 10 гадоў. Мае светлабронзавы колер, падобны да віскі.

Польскія Старкі ад кампаніі Polmos Szczecin вырабляецца па старадаўняй тэхналогіі і атрымліваецца шляхам працяглай ад 10 да 50 гадоў вытрымкі нерэктыфікаваных жытніх спіртоў ў дубовых бочках з-пад партвейна з даданнем яблыневага і грушавага лісця. Таксама для вытрымкі важным зяўляецца стабільна нізкая тэмпература 12 градусаў, для гэтага бочкі змяшчаюць у скляпы з адпаведны мікракліматам. Першая Старка гэтага завода была залітая ў 1947 годзе, у продаж паступіла ў 1955 годзе. З-за сусветнага фінансавага крызісу кампанія Polmos Szczecin апынулася на мяжы банкруцтва і цалкам магчыма, што вытворчасць традыцыйнай Старкі спыніцца.