Топ-100
Back

ⓘ Жур - старадаўняя беларуская страва з аўсянай мукі. Рошчыну рабілі з неабтоўчанага аўса або вотрубя і ставілі квасіць. Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на с ..




Жур
                                     

ⓘ Жур

Жур - старадаўняя беларуская страва з аўсянай мукі. Рошчыну рабілі з неабтоўчанага аўса або вотрубя і ставілі квасіць. Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на сіта і давалі адстаяцца. Рэдкую частку злівалі і варылі жур, а з густой - кісель. Жур падсольвалі, заскварвалі або запраўлялі алеем і елі звычайна з бульбай. Вядомы па ўсёй Беларусі.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм - Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1998. - Т. 6. - 576 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0106-0 т. 6