Топ-100
Back

ⓘ Азімыя культуры - аднагадовыя расліны, якім для нармальнага развіцця неабходна працяглае ўздзеянне нізкай тэмпературы на раннім перыядзе росту. Сеюць увосень, у ..




Азімыя культуры
                                     

ⓘ Азімыя культуры

Азімыя культуры - аднагадовыя расліны, якім для нармальнага развіцця неабходна працяглае ўздзеянне нізкай тэмпературы на раннім перыядзе росту. Сеюць увосень, ураджай збіраюць у наступным годзе. Маюць перыяды актыўнай вегетацыі: восеньскі, у час якога расліны фарміруюць каранёвую сістэму і надземныя вегетатыўныя органы, і вяснова-летні, калі развіваюцца генератыўныя органы. Выспяваюць раней і даюць больш стабільны ўраджай чым яравыя культуры, лепш паглынаюць веснавую вільгаць з глебы; добрыя папярэднікі для іншых палявых культур. Да азімых культур належаць азімыя жыта, пшаніца, ячмень, рапс, свірэпіца, рыжык, віка. У сусветным землеробстве найбольш пашырана азімая пшаніца - галоўная збожжавая расліна Еўропы і ЗША. На Беларусі вырошчваюць азімыя жыта, пшаніцу, віку, рапс.

                                     

1. Літаратура

  • Азімыя культуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - Т. 1. - 552 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0036-6 т.1.