Топ-100
Back

ⓘ Царква Святога Міхаіла, Кейла. Царква́ Свято́га Міхаі́ла - збор Эстонскай евангельска-лютэранскай царквы. Знаходзіцца ў мястэчку Кейла па адрасе Палдыская шаша, ..




Царква Святога Міхаіла (Кейла)
                                     

ⓘ Царква Святога Міхаіла (Кейла)

Царква́ Свято́га Міхаі́ла - збор Эстонскай евангельска-лютэранскай царквы. Знаходзіцца ў мястэчку Кейла па адрасе Палдыская шаша, 2. Гэта найвялікшая сярэднявечная царква ў павеце Харюмаа.

                                     

1. Гісторыя

Дакладны час пабудовы царквы невядомы, аднак меркавана яе ўзвядзенне пачалося адразу пасля падпарадкавання паўночнай Эстоніі каралю Даніі. Вядома, што ў 1280 годзе на Кейлаўскім пагорку было скончана будаўніцтва вялікай чатырохвугольнай капліцы, якая цяпер складае алтарную частку сучаснага будынка.

Астатняя частка будынку, імаверна, паўстала ў першай палове XIV стагоддзя. Гэта быў звычайны прамавугольны ў плане будынак з адзіным уваходам з заходняга боку.

У другой палове XV стагоддзя царква была рэканструявана, з заходняга боку пастаўленая масіўная вежа, у царкве пастаўлены арган.

У 1558 годзе, падчас Лівонскай вайны, царква зруйнаваная, начынне разрабаванае. Аднаўленне працягвалася да 1596 года. У 1632 годзе царкве падараваны алтар, зроблены талінскім майстрам Тобіясам Гайнцам. У 1843 з Германіі быў прывезены новы арган; у 1914 Аўгуст Тэркман павялічыў яго ўдвая і перанёс з паўночнага на заходні балькон. У 1997 годзе з дапамогай мясцовых уладаў, кампаній і прыватных асоб арган быў абноўлены.

У 1851 годзе была дададзена псеўдагатычная вежа.