Топ-100
Back

ⓘ Гаргулья. Гаргу́лья - у гатычнай архітэктуры: каменны ці металічны выпуск вадасцёкавага жолаба, часцей за ўсё скульптурна аформлены ў выглядзе гратэскнага перса ..




Гаргулья
                                     

ⓘ Гаргулья

Гаргу́лья - у гатычнай архітэктуры: каменны ці металічны выпуск вадасцёкавага жолаба, часцей за ўсё скульптурна аформлены ў выглядзе гратэскнага персанажа і прызначаны для эфектыўнага адводу дажджавога сцёку ад вертыкальных паверхняў ніжэй навісі даху. Моцна вынесеная перпендыкулярна сцяне гаргулья, зяўляецца найхарактэрным элементам сілуэту шматлікіх буйных пабудоў сярэднявечнага Захаду, а таксама адным з матываў у гатычных рэмінісцэнцыях эклектыкі, мадэрну і ар-дэко, дзе яе функцыя часта выключна дэкаратыўная.