Топ-100
Back

ⓘ Балгарская кухня - нацыянальная кухня, распаўсюджаная ў Балгарыі і іншых краінах Паўднёва-Усходняй Еўропы. Яе аснову складаюць гародніна, прэснаводная і марская ..




Балгарская кухня
                                     

ⓘ Балгарская кухня

Балгарская кухня - нацыянальная кухня, распаўсюджаная ў Балгарыі і іншых краінах Паўднёва-Усходняй Еўропы. Яе аснову складаюць гародніна, прэснаводная і марская рыба, мяса, дзічына.

З мясных прадуктаў балгары аддаюць перавагу бараніне, але шмат гатуюць з ялавічыны, свініны і хатняй птушкі. Цеплавая апрацоўка прадуктаў розная, аднак пераважае тушэнне. Мяса і гародніну тушаць звычайна з вострымі прыправамі - часнаком, перцам, цыбуляй, воцатам, духмянымі зёлкамі. Для смажання і тушэння ў асноўным выкарыстоўваюць раслінныя алеі аліўкавы, сланечнікавы. Папулярны ў Балгарыі мясныя стравы, прыгатаваныя на ражне або на рашотцы над распаленымі вуглямі. Традыцыйную мясную страву - каўбасу "луканка", падаюць з вострым соусам.

У балгарскай кухні шырока выкарыстоўваецца гародніна: свежая і вараная, тушаная і смажаная, марынаваная. Яе падаюць як самастойную страву, а таксама на гарнір. Гародніна зяўляецца адным з асноўных кампанентаў першых страў.

Значнае месца ў рацыёне балгараў займаюць малако і малочна-кіслыя прадукты. Асабліва папулярна прыгатаванае асаблівым чынам кіслае малако - ёгурт. Падаюць яго з рознымі прыправамі - часнаком, цукрам, джэмам, сечанай зелянінай і г.д. Ёгурт уваходзіць у склад шматлікіх першых і другіх страў.

Любімыя стравы балгараў - таратор, брынза, авечы сыр, вяленае казінае мяса, лютэніца востры соус з салодкага перцу, баніца слоены пірог з гароднінай і брынзай і інш.

У любы час года папулярныя салаты, якія падаюць на абед і на вячэру, на гарнір і ў якасці самастойнай стравы; іх запраўляюць вінным воцатам, алеем, вострым перцам, маянэзам, смятанай. Салаты рэдка запраўляюць цукрам.

З першых страў найбольш распаўсюджаная балгарская чорба. Яна можа быць прыгатавана з розных прадуктаў: гародніны і рыбы, птушкі і мяса, грыбоў і фасолі. У канцы варэння яе запраўляюць пасераванай мукой з даданнем чырвонага перцу, сумессю ўзбітых яек і ёгуртам. Усе стравы багата прыпраўляюць спецыямі і прыправамі.

Шырока выкарыстоўваюцца вырабы з цеста. Баніцу гатуюць з начынкай з брынзы і яек, сечанага мяса, шпінату, капусты, цыбулі-парэя. Яна можа быць і салодкай - з начынкай з молатых або тоўчаных арэхаў з цукрам, здробненага гарбуза з цукрам і г.д. Да абедзеннага стала падаюць таксама садавіну, сокі. З садавіны гатуюць салаты, кісялі, жэле, узвары і крэмы.

                                     

1. Традыцыйныя балгарскія стравы

Першыя стравы

  • Тэлеска варэна
  • Таматны суп з сырам
  • Курыны суп
  • Грыбны суп
  • Малочны суп з сырам або без яго
  • Суп тапчэта, суп з фрыкадэлькамі
  • Боб чорба
  • Халасле, рыбны суп
  • Таратор
  • Шкембэ чорба, або флякі

Малочныя прадукты

Балгарыя як радзіма ёгурта мае трывалыя традыцыі ў вырабе розных малочных прадуктаў.

  • Кашкавал
  • Смятана
  • Сірэнэ
  • Рыкота
  • Ёгурт
                                     

1.1. Традыцыйныя балгарскія стравы Салаты

Асновай шматлікіх страў балгарскай кухні зяўляюцца сыры - мяккая брынза балг.: сирене і жоўты сыр балг.: кашкавал. Сыры зяўляюцца інгрэдыентамі многіх салатаў і запяканак. У балгарскай кухні салаты ў асноўным гатуюцца з агародніны, выкарыстоўваецца свежая і марынаваная гародніна і зеляніна. Соусы таксама з гародніны, напрыклад, лютэніца. У якасці хлеба балгары выкарыстоўваюць піту, і салодкія кулічы - казунакі.

                                     

1.2. Традыцыйныя балгарскія стравы Малочныя прадукты

Балгарыя як радзіма ёгурта мае трывалыя традыцыі ў вырабе розных малочных прадуктаў.

  • Кашкавал
  • Смятана
  • Сірэнэ
  • Рыкота
  • Ёгурт
                                     

1.3. Традыцыйныя балгарскія стравы Дэсерты

Назва халва выкарыстоўваецца для некалькіх падобных відаў блізкаўсходняга дэсерта. Халва з тахіні зяўляецца найбольш папулярнай, даступная ў двух розных відах - з насеннем сланечніка або кунжуту. Вядомымі вытворцамі халвы традыцыйна лічацца рэгіёны Ябланіца і Хаскава.

  • Пахлава
  • Кампот
  • Лукум
  • Малако з рысам
  • Казунак
  • Дэсерты з гарбуза
  • Тарт з вішняй
  • Пончыкі
  • Курабе
  • Шакаладны Торт Гараш
  • Хлеб з садавіны
                                     

2. Літаратура

  • Культура питания: Энцикл. справ. - 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. - Мн.: БелЭн, 1993. - 541 с.: ил.
  • Европейская кухня / Сост. Н. Б. Шешко. - Минск: Соврем. шк., 2006. - 415 с. ISBN 985-6807-11-5