Топ-100
Back

ⓘ Плескавіца - папулярная на Балканах страва ў выглядзе круглай плоскай катлеты. Плескавіцу ядуць у Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі ..




Плескавіца
                                     

ⓘ Плескавіца

Плескавіца - папулярная на Балканах страва ў выглядзе круглай плоскай катлеты.

Плескавіцу ядуць у Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі. Таксама можна знайсці і ў Румыніі, Славеніі, Харватыі і Балгарыі. Традыцыйная плескавіца гатуецца з сумесі ялавічыны і свініны на грылі і падаецца гарачай з гарнірам у Бялградзе, хлебам, сырам, або як гамбургер ці са свежым каймакам на піце.

У апошні час плескавіца набыла папулярнасць у Еўропе і гатуецца ў спецыяльных рэстаранах хуткага харчавання ў Германіі, Швецыі і Аўстрыі. Часта падаецца з каймакам, соусам айвар з перцу і ўрнебесам - сырам, змяшаным з вострым соусам.