Топ-100
Back

ⓘ Кесон, суднарамонт. Кесон у гідратэхніцы - адкрытая знізу камера з воданепранікальнымі сценкамі і столлю для работы пад вадой і ў воданасычаным грунце. Найбольш ..




Кесон (суднарамонт)
                                     

ⓘ Кесон (суднарамонт)

Кесон у гідратэхніцы - адкрытая знізу камера з воданепранікальнымі сценкамі і столлю для работы пад вадой і ў воданасычаным грунце.

Найбольш распаўсюджаныя кесоны з жалезабетону, бываюць таксама сталёвыя і драўляныя. Выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве помпавых станцый, вадазабораў, шлюзаў, глыбокіх фундаментаў маставых апор, для праходкі тунеляў і інш.

Вада з рабочай камеры выціскаецца напампаваным паветрам. Для дастаўкі людзей і матэрыялаў выкарыстоўваюцца шлюзавыя апараты, якія злучаюцца з кесонам шахтавымі трубамі. З апусканнем кесону пад уздзеяннем уласнай вагі зверху нарошчваецца муроўка сцен збудавання ці фундамента. На патрэбнай глыбіні камеру запаўняюць муроўкай або бетонам, і кесон застаецца ў збудаванні.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі - Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка гал. рэд. і інш. - Мн.: БелСЭ, 1972. - 616 с.: іл., карты. С. 553, 554.