Топ-100
Back

ⓘ Фотатырыстар. Фотатыры́стар - тырыстар, перавод якога са стану з нізкай электраправоднасцю ў стан з высокай электраправоднасцю ажыццяўляецца ўздзеяннем святла. ..




                                     

ⓘ Фотатырыстар

Фотатыры́стар - тырыстар, перавод якога са стану з нізкай электраправоднасцю ў стан з высокай электраправоднасцю ажыццяўляецца ўздзеяннем святла.

Асвятленне крышталя фотатырыстара або яго часткі выклікае ўзнікненне носьбітаў электрычнага зараду абодвух знакаў і павелічэнню току праз тырыстарную структуру на велічыню фотатоку.

Канструктыўна фотатырыстар уяўляе монакрышталь звычайна з крэмнію з p - n - p - n- або n - p - n - p- структурай, змешчаны ў непразрысты герметычны корпус з празрыстым акенцам. У якасці крыніцы кіруючага светлавога патоку выкарыстоўваюцца лямпы напальвання, імпульсныя газаразрадныя лямпы, святлодыёды, квантавыя генератары лазеры і інш.

Фотатырыстары выкарыстоўваюцца ў схемах і прыладах аўтаматычнага кіравання і аховы, вылічальнай тэхнікі, высакавольтных электрычных пераўтваральніках і інш. Таксама зяўляюцца часткай оптатырыстара - прылады, у непразрыстым корпусе якой змешчаны адначасова паўправадніковая тырыстарная структура і крыніца кіруючага выпраменьвання святлодыёд.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - Т. 16. - С. 447. - 576 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0263-6 Т. 16.
                                     

2. Спасылкі

  • Фототиристор // Большой энциклопедический политехнический словарь - 2004. руск.
  • Фототиристор // Энциклопедический мультимедийный интернет-ресурс "Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия" руск.