Топ-100
Back

ⓘ Зорка смерці. Зо́рка сме́рці - выдуманая касмічная станцыя з свету Зорных войнаў. Зорка смерці - гэта супервялізарная касмічная станцыя памерам як маленькая пла ..




                                               

Марыя Голуб-Бучынская

Марыя Голуб-Бучынская, Віленскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя - 1939, Прага, Чэхаславакія) - беларуская літаратарка, паэтэса і асветніца.

                                               

Ананій Васільевіч Сабашнікаў

Нарадзіўся ў горадзе Вязнікі Уладзімірская вобласць Расіі. У 1938 годзе скончыў Вязнікаўскі тэхнікум ільняной прамысловасці і працаваў на ільняной фабрыцы цеплатэхнікам, намеснікам механіка. 1 кастрычніка 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Прайшоў падрыхоўку ў Гарахавецкіх лагерах каля горада Горкі і скончыў школу малодшых камандзіраў у Арзамасе. Прымаў удзел у баях пад Масквой, быў паранены. У лістападзе 1942 года скончыў Маскоўскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1943 годзе - курсы перападрыхтоўкі камандзіраў стралковых рот. Прымаў удзел у баях на Ленінградскім, Паўночна-Заходнім, 1 ...

                                               

Аляксандр Кузьміч Сакольскі

Нарадзіўся на станцыі Алексікава Новамікалаеўскі раён Валгарадскай вобласці Расіі. Скончыў сельскую школу і два класы вышэйшай пачатковай школы ў станіцы Урупінская. З мая 1920 года служыў у мясцовым харчатрадзе, потым з вясны 1921 года пісарам ва Урупінскім бюро УНК. У верасні 1921 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Быў накіраваны на вучобу на 8-я Саратаўскія артылерыйскія курсы і ў маі 1922 года пераведзены ў Петраград. Скончыў 1-ю Ленінградскую артылерыйскую школу ў 1925 годзе. З 1925 года праходзіў службу у частках 10-й кавалерыйскай дывізіі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі ...

Зорка смерці
                                     

ⓘ Зорка смерці

Зо́рка сме́рці - выдуманая касмічная станцыя з свету "Зорных войнаў". Зорка смерці - гэта супервялізарная касмічная станцыя памерам як маленькая планета, валодае неверагоднай баяздольнасцю. Яна здольная знішчаць цэлыя планеты адным стрэлам. Прататыпам для знешняга выгляду самой станцыі стаў спадарожнік Сатурну Мімас. Зорка смерці з’яўляецца ўвасабленнем магутнасці Імператара. Яна мусіла стаць прыладай тэрору для паўстанцаў і ўсіх тых, хто не жадаў прымаць імперскую дыктатуру. Гэтая станцыя стваралася дзеля запужвання насельніцтва галактыкі. Станцыя валодала вельмі моцнай абарончай сістэмай: на яе паверхні змяшчаліся тысячы турбалазерных вежаў, а ў яе доках размяшчалася колькасць касмічных знішчальнікаў, якая была здольная адбіць, пэўна, любую атаку паўстанцаў.

Але ж нягледзячы на вялізарную баявую моц, Зорка смерці з’яўляецца доказам найвялікшай слабасці Імперыі, якая спадзяецца толькі на тэхнічны прагрэс і свае тэхналагічныя дасягненні. Імперыя ўпэўнена ў тым, што зброя вырашае ўсё. І гэта можна пачуць з вуснаў Уілгафа Таркіна ў чацвёртым эпізодзе. Такім чынам, Зорка смерці - гэта сімвал адначасова магутнай і слабой Імперыі. Спадзяванне імперцаў на сваю суперзброю не апраўдала сябе, як і вера Імператара ў Дарта Вейдэра. І першая, і другая зоркі былі знішчаны войскамі паўстанцаў.

                                     

1. Першая Зорка смерці

Першая Зорка Смерці пачала будавацца яшчэ ў трэцім эпізодзе. А канцэпцыя распрацаваная яшчэ да кланічнай вайны. Сам Граф Дуку ў другім эпізодзе перадае планы Зоркі смерці Дарту Сідыусу. Зорка смерці прызначалася для кіравання імперыяй праз страх. У чацвёртым эпізодзе Дарт Вейдэр дэманструе Леі баявую моц станцыі, знішчаючы яе родную планету Альдэраан. Гэты ўчынак мусіў запужаць усіх паўстанцаў і прымусіць іх адмовіцца ад ідэі ваяваць супраць Імперыі, але ўсё адбылося цалкам наадварот: знішчэнне Альдэраана яшчэ болей падагрэла прагу паўстанцаў да далейшага змагання з Імперыяй. Спадзяванне імперцаў на сваю жудасную моц было дарэмным: станцыя была знішчана трапным стрэлам Люка Скайуокера.

                                     

2. Другая Зорка смерці

Другая Зорка смерці пачала будавацца замест першай, знішчанай Люкам. Яна мела лепшыя характырыстыкі ў параўнанні з першай, у прыватнасці тунэль, які працінаў першую станцыю наскрозь і праз які першая станцыя была знішчана, у новай станцыі быў заменены на гэтак званую суперструктуру. Энергетычны шчыт быў узмоцнены і ўжо не дазваляў патрапіць да паверхні станцыі нават аднамясцовым знішчальнікам, як было ў першай Зоркі смерці. Але і гэта не ўратавала яе ад знішчэння. Другая Зорка смерці была знішчана Лэнда Калрысіянам і паўстанцкімі пілотамі ўжо ў дзейным, але недабудаваным стане.

Другая Зорка смерці - своеасаблівы сімвал няздольнасці Імперыі супрацьстаяць дэмакратыі. Яна нагадвае бессэнсоўную спробу адрадзіць дэспатыю. Яе знішчэнне - гэта сімвал краха Імперыі, заснаванай на дэспатыі сітха.

                                     

3. Спасылкі

  • Death Star на Вукіпедыі: Вікі пра Зорныя Войны
  • DS-1 Orbital Battle Station на Вукіпедыі: Вікі пра Зорныя Войны
  • Death Star III на Вукіпедыі: Вікі пра Зорныя Войны
  • Death Star II на Вукіпедыі: Вікі пра Зорныя Войны