Топ-100
Back

ⓘ Армянская кухня - нацыянальная кухня армянскага народа. Для яе характэрны вастрыня і пікантнасць страў, ужыванне вялікай колькасці солі і высокая канцэнтрацыя с ..




Армянская кухня
                                     

ⓘ Армянская кухня

Армянская кухня - нацыянальная кухня армянскага народа. Для яе характэрны вастрыня і пікантнасць страў, ужыванне вялікай колькасці солі і высокая канцэнтрацыя супаў. Вялікае ўжыванне солі спецыялісты тлумачаць кліматычнымі ўмовамі.

Адна з любімых закусак - армянская каўбаса суджук - утрымлівае часнок, перац, карыцу і іншыя вострыя прыправы, дзякуючы якім каўбаса набывае характэрны пах і густ.

З мясных прадуктаў перавага аддаецца ялавічыне і бараніне, свініна выкарыстоўваецца рэдка. Высока цэніцца рыба. Папулярная далма галубцы - загорнутая ў вінаграднае лісце начынка з мяснога фаршу, рысу і зеляніны. Традыцыйная страва - шашлык, а найбольш любімая - кюфта, пругкія мясныя шарыкі, якія зяўляюцца адным з кампанентаў у супы.

Для прыгатавання розных страў шырока выкарыстоўваюць муку і крупы. З мукі гатуюць своеасаблівы від локшыны - арышту, з пшанічнай мукі - кашу з мясам курыцы - харысу. Папулярны пловы з рысу.

На кожным стале Арменіі ганаровае месца займае нацыянальны хлеб - лаваш, які ўяўляе сабой тонкія аладкі, выпечаныя на сценках тандыра - круглай глінянай печы. У многіх раёнах рэспублікі захаваўся старажытны звычай выпякаць восенню лаваш пра запас на некалькі месяцаў. Яго высушваюць, складаюць стосікам і ў такім выглядзе захоўваюць. Сухі лаваш увільгатняюць вадой, хаваюць на паўгадзіны пад ручніком, і ён зноў робіцца мяккім.

У Арменіі любяць печыва: найбольш папулярныя гата - круглая салодкая аладка з падрумяненай мучной начынкай і пухлава - з арэхавай начынкай. Не застаюцца па-за ўвагай і іншыя прысмакі.

У харчаванні часта выкарыстоўваюць фасолю, рыс, гарох.

Сярод малочна-кіслых напояў папулярны мацун, прыгатаваны з каровінага, авечага малака або малака буйваліцы. Разведзены вадой мацун добра асвяжае ў гарачы дзень.

У якасці салодкай стравы шырока ўжываюць алані - высушаныя персікі, начыненыя замест выдаленай костачкі арэхавай дробкай з цукровым пяском.

Істотнае месца ў харчаванні займаюць розная садавіна: грушы, яблыкі, вінаград, слівы, абрыкосы, кізіл, дыні, кавуны і інш.

З вінаграднага соку рыхтуюць дашаб - духмяны сіроп цёмна-вішнёвага колеру, які мае лячэбныя ўласцівасці.

Армяне прытрымліваюцца наступнага рэжыму харчавання: лёгкі сняданак, лёгкі абед і каларыйная вячэра 50-60 % дзённага рацыёну.

                                     

1. Літаратура

  • Культура питания: Энцикл. справ. - 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. - Мн.: БелЭн, 1993. - 541 с.: ил.
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Армянская кухня