Топ-100
Back

ⓘ Хірургічныя інструменты - інструменты і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях. Падзяляюцца на агульныя і дапаможныя. Да агульных аднося ..




Хірургічныя інструменты
                                     

ⓘ Хірургічныя інструменты

Хірургічныя інструменты - інструменты і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях. Падзяляюцца на агульныя і дапаможныя.

Да агульных адносяць хірургічныя інструменты для разяднання тканак, фіксацыі і злучэння іх: скальпелі у тым ліку лазерныя, плазмавыя, нажніцы, электранажы, пілы, іголкі ; для спынення крывацёку - заціскачкі і апараты, лігатурныя іголкі і іншае; для зандзіравання ран, раскрыцця касцявых поласцей.

Дапаможныя інструменты: пінцэты, расшыральнікі, брушныя і пячоначныя люстэркі, лапаткі-прымальнікі і іншыя. Хірургічныя інструменты з аптычным прыстасаваннем служаць для дыягностыкі і аператыўнага лячэння, узяцця матэрыялу на аналіз і іншага. Існуюць таксама спецыяльныя хірургічныя інструменты - нейрахірургічныя, мікрахірургічныя, сасудзістыя і іншыя.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - Т. 17: Хвінявічы - Шчытні. - 512 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0279-2 т. 17, ISBN 985-11-0035-8.