Топ-100
Back

ⓘ Лясны арэх - арэх любога з 20 відаў куста рода Ляшчына сямейства Бярозавыя, у тым ліку ляшчыны звычайнай і ляшчыны буйной. Акультураныя формы ляшчыны называюць ..




Лясны арэх
                                     

ⓘ Лясны арэх

Лясны арэх - арэх любога з 20 відаў куста рода Ляшчына сямейства Бярозавыя, у тым ліку ляшчыны звычайнай і ляшчыны буйной. Акультураныя формы ляшчыны называюць фундуком.

                                     

1. Апісанне

Плод ляшчыны - аднанасенны амаль шарападобны ці некалькі выцягнуты арэх з дравяністым каляплоднікам. Плады скучаны па два - пяць, часам адзіночныя. Кожны арэх акружаны трубчастым надрэзаным покрывам, так званай плюскай, якая ўтварылася з прыкветка і двух прыкветкнічкаў жаночай кветкі. Пладовая абгортка светла-зялёная, аксамітна апушаная, шырокабакалападобная ці званочкавая, адкрытая, амаль адной даўжыні з арэхам, складаецца з дзвюх няправільна рассечана-лопасцевых лісточкаў.

                                     

2. Культываванне

Найбольшае распаўсюджванне і гаспадарчае значэнне мае ляшчына звычайная лясны арэх Corylus avellana.

На Каўказе і ў Крыме культывуюць ляшчыну буйную, або ламбардскі арэх Corylus maxima, якую, як часам і ляшчыну звычайную, называюць фундуком. Фундук вырошчваюць ў камерцыйных маштабах у Турцыі, Азербайджане, Італіі, Грэцыі, на Кіпры, у Грузіі, у Паўднёвай іспанскай вобласці Каталоніі, у Вялікабрытаніі, у графстве Кент і ў амерыканскіх Штатах Арэгон і Вашынгтон. Пры гэтым каля 75 % вырошчвае Турцыя - найбуйнейшы вытворца фундука ў свеце.

                                     

3. Харчовая каштоўнасць

Харчовая каштоўнасць - сукупнасць уласцівасцей прадукта, наяўнасць якой дазваляе задаволіць фізіялагічныя патрэбнасці чалавека ў неабходных рэчывах.

100 грамаў ляснога арэха ўтрымліваюць: бялок - 14.95 г, тлушч - 60.75 г, вугляводы - 17.0 г, вітамін A - 20 МЕ, вітамін B 1 - 0.643 мг, вітамін B 2 - 0.113 мг, вітамін B 5 - 0.918 мг, вітамін B 6 - 0.563 мг, вітамін PP - 1.8 мг, вітамін B C - 113 мкг, вітамін C - 6.3 мг, вітамін K - 14.2 мкг, вітамін E - 15.03 мг, кальцый - 114.0 мг, магній - 163.0 мг, жалеза - 4.7 мг, марганец - 6.175 мг, цынк - 2.45 мг, фосфар - 290.0 мг, калій - 680.0 мг, натрый - 0.0 мг. Утрыманне вады - 5.31 г. Энергетычная каштоўнасць - 628 ккал 2 629 кДж. Такім чынам, каля 400 грамаў ядраў ляснога арэха здольныя забяспечыць сутачную патрэбнасць дарослага чалавека ў калорыях.

                                     
  • Angelica sylvestris L. - Дуднік лясны Anthriscus caucalis Bieb. Anthriscus sylvestris L. Hoffm. - Пасвісцёрнік, ці Маркоўнік лясны Astrantia major L. - Астранцыя
  • вяртаюць маладосць. Арэх ляшчына - святое дрэва, у якое, паводле павер яў, ніколі не б е маланка. Беларусы лічылі, быццам арэх таксама цвіце, але ніхто
  • пасля раслі апельсіны, цытрыны, фігі, мірт, кіпарыс, самшыт, італьянскі арэх чырвонае і лаўровае дрэвы. Італьянскі сад аддзяляла ад навакольнага свету
  • масавы Уладзімір Таран 1171 Mi  1213 Горіх волоський з укр. - Грэцкі арэх 0, 40 грыўні 14 студзеня 2012 года масавы Уладзімір Таран 1172 Mi  1214

Users also searched:

...