Топ-100
Back

ⓘ Машына пераменнага току: электрычная машына пераменнага току. Адрозніваюць сінхронныя, асінхронныя і калектарныя ; паводле колькасці фаз адна-, дзвюх- і трохфаз ..




Машына пераменнага току
                                     

ⓘ Машына пераменнага току

Машына пераменнага току: электрычная машына пераменнага току. Адрозніваюць сінхронныя, асінхронныя і калектарныя ; паводле колькасці фаз адна-, дзвюх- і трохфазныя. Найбольш пашыраныя трохфазныя машыны пераменнага току, машыны з іншай колькасцю фаз выкарыстоўвацца для адмысловых мэтаў.

У сінхронных машынах ротар, на якім змешчана абмотка ўзбуджэння, верціцца з той самай хуткасцю і ў тым самым кірунку, што і вярчальнае магнітнае поле г.зн., сінхронна. Сінхронныя машыны выкарыстоўваюцца як генератары і як рухавікі сярэдняй і вялікай магутнасці сінхронны рухавік.

Ротар асінхроннай машыны верціцца несінхронна асіхронна адносна вярчальнага магнітнага поля. Асінхронныя і калектарныя машыны пераменнага току выкарыстоўваюцца пераважна як рухавікі асінхронны рухавік.

Найпрасцейшая схема машыны пераменнага току складаецца з пары нерухомых магнітных полюсаў, якія ствараюць нязменны ў часе магнітны паток, і змешчанага паміж імі вярчальнага незамкнёнага токаправоднага вітка з воссю вярчэння, перпендыкулярнай сілавым лініям магнітнага поля. Канцы вітка выводзяцца на кантакты, да якіх далучаны вонкавы электрычны ланцуг. Пры вярчэнні вітка ў ім індуктуецца пераменная ў часе ЭРС, якая, праз кантакты, выклікае працяканне ў вонкавым ланцугу пераменнага току, які змяняе свой кірунак 2 разы за 1 абарот вітка. Частата ЭРС у вітку прапарцыянальная яго вуглавой хуткасці і колькасці пар магнітных полюсаў.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі - Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка гал. рэд. і інш. - Мн.: БелСЭ, 1975. - 676 с.: іл., карты. С.383.384.