Топ-100
Back

ⓘ Механізм - сістэма злучаных паміж сабой цел для пераўтварэння руху аднаго або некалькіх цел у патрэбныя рухі іншых цел; аснова машын, апаратаў, прылад, тэхнічны ..




                                               

Шнэк (значэнні)

                                               

Праекцыя

Прае́кцыя: Праекцыя, геаметрыя - выява трохмернай фігуры на так званай маляўнічай праекцыйнай плоскасці. Праекцыя, праецыяванне - атрыманне выявы з аптычнага прыбора на аддаленым ад яго экране гл. Праектар. Праекцыя, рэляцыйная алгебра - адна з аперацый над адносінамі ў рэляцыйных базах даных. Праектар, алгебра - мдэмпатэнтны лінейны аператар, адпаведна праекцыяй завуць вынік яго дзеяння. Праекцыя, псіхалогія - механізм псіхалагічнай абароны індывіда. Картаграфічная праекцыя - матэматычна вызначаны спосаб адлюстравання паверхні эліпсоіда на плоскасці.

                                               

Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў

Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў - беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

                                               

Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 "Аб абароне суверэнітэта і канстытуцыйнага ладу" - дэкрэт, выдадзены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 9 мая 2021 года.

                                               

Победа (гадзіннік)

Выпушчаны спецыяльна да гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў 1946 годзе. Назву гадзінніка, афармленне і тэхнічныя характарыстыкі зацвярджаў асабіста І. В. Сталін. Механізм гадзінніка маркіраваўся "К-26" і быў заснаваны на калібры R26 французскай гадзіннікавай фірмы "Lip". Вытворчасць наручных гадзіннікаў маркі "Перамога" была наладжана на некалькіх заводах: Завод імя Масленнікава 1951 - 2004 Пензенскі гадзіннікавы завод з 1945 Першы Маскоўскі гадзіннікавы завод ім. Кірава 1946 - 1953 Другі Маскоўскі гадзіннікавы завод 1953 - 1964 Чыстапольскі гадзіннікавы завод 1949 - 1950 Петрадва ...

Механізм
                                     

ⓘ Механізм

Механізм - сістэма злучаных паміж сабой цел для пераўтварэння руху аднаго або некалькіх цел у патрэбныя рухі іншых цел; аснова машын, апаратаў, прылад, тэхнічных прыстасаванняў.

Усякі механізм складаецца з аднаго нерухомага звяна стойкі і аднаго ці некалькіх рухомых звенняў. 3вяно механізма можа складацца з аднаго або некалькіх нерухома злучаных дэталей. Звёны, законы руху якіх прыняты зададзенымі, называюцца пачатковымі або вядучымі. Законы руху вядзёных звенняў вызначаюцца законам руху вядучых. Спалучэнне двух судатыкальных звёнаў, якое дапускае іх адносны рух, называецца кінематычнай парай. Найбольш пашыраныя кінематычныя пары: вярчальная шарнір, паступальная паўзун і накіравальная, вінтавая вінт і гайка, сферычная шаравы шарнір. Звязаная сістэма звенняў, якія ўтвараюць паміж сабою кінематычныя пары, называецца кінематычным ланцугом. Асноўная ўласцівасць механізма - пэўнасць руху яго звенняў: пры зададзеных рухах аднаго ці некалькіх звенняў усе астатнія звенні маюць пэўныя рухі. Звычайна ў механізме ёсць уваходнае вядучае звяно, што атрымлівае рух ад якога-небудзь рухавіка, і выхадное звяно, злучанае з нейкім рабочым органам.

Паводле канструкцыі механізмы падзяляюцца на групы: рычажныя, кулачковыя, зубчастыя, клінавыя і вінтавыя, фрыкцыйныя, механізмы з гнуткімі звеннямі, механізмы з гідраўлічнымі, пнеўматычнымі і электрычнымі прыстасаваннямі. Паводле прызначэння адрозніваюцца: механізмы рухавікоў і пераўтваральнікаў, перадатачныя і выканаўчыя, кіравання, кантролю і рэгулявання і інш. Перадатачныя механізмы - карданныя карданны шарнір, а таксама зубчастая перадача, ланцуговая перадача і інш. Пераўтваральныя узнаўляльныя - крывашыпныя механізмы, кулачковыя механізмы, кулісныя механізмы, шарнірныя механізмы, мальтыйскія механізмы.

Механізм называецца гідраўлічным або пнеўматычным, калі ў пераўтварэнні руху, акрамя цвёрдых цел звёнаў, удзельнічаюць вадкасці або газы. Адрозніваюць таксама механізмы: плоскія траекторыі руху пунктаў усіх звёнаў ляжаць у паралельных плоскасцях і прасторавыя ; Механізмы рухавікоў, пераўтваральнікаў, прылад; кіроўныя, выканаўчыя механізмы і інш. Найбольш пашыраны механізмы з адной ступенню свабоды, у якіх для пэўнага руху ўсіх звёнаў трэба задаць закон руху аднаго вядучага звяна; ёсць і механізмы э дзвюма ступенямі свабоды напр., дыферэнцыялы ў транспартных сродках.

Навуковым даследаваннем будовы, кінематыкі і дынамікі механізмаў займаецца тэорыя механізмаў і машын. Рухі механізмаў і іх звёнаў, рэакцыі элементаў кінематычных пар вывучаюць кінематыка механізмаў, кінетастатыка механізмаў, дынаміка механізмаў і машын; метады даследавання і праектавання механізмаў складаюць частку тэорыі механізмаў і машын.

                                     

1. Літаратура

  • Сацута У. Механізм // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000. С. 321.
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 7. Манцякі - Паддубічы / Рэдкал.: П. У. Броўка гал. рэд. і інш. - Мн.: БелСЭ, 1973. - 608 с.: іл., карты. С.164.165.