Топ-100
Back

ⓘ Банкуха, шакоціс - торт з яечнага цеста, які гатуецца на адкрытым агні. Часцей за ўсё вясельны. Гатуецца ў Польшчы, Літве, беларускай Гродзеншчыне. Цеста для то ..




Банкуха
                                     

ⓘ Банкуха

Банкуха, шакоціс - торт з яечнага цеста, які гатуецца на адкрытым агні. Часцей за ўсё вясельны. Гатуецца ў Польшчы, Літве, беларускай Гродзеншчыне.

Цеста для торта гатуецца з даданнем вялікай колькасці яек - ад 30 да 50 штук на 1 кілаграм мукі. Выпякаюць торт на драўляным ражне, які, па меры запякання, абмакваюць у цеста або паліваюць ім, паварочваючы над адкрытым агнём. Сцякаючы, цеста прымае форму шматлікіх "галінак".

Шакоціс занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны. Гродзенская банкуха ўнесеная ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Памер найбуйнейшага выпечанага шакоціса - 2.3 метра. Для яго вырабу спатрэбілася 1200 яек, 160 кг цеста.

Users also searched:

...