Топ-100
Back

ⓘ Тэхніка - сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, створаных для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэбаў грамадства. Таксама азнач ..




                                               

Сувязь

Су́вязь - адносіна супольнасці, злучанасці ці ўзгодненасці. Сотавая сувязь Сувязь, тэхніка - магчымасць перадачы інфармацыі на адлегласці. Механічная сувязь - абмежаванне, якое накладаецца на перасоўванне цела. Сувязь, эканоміка Сувязь, хімія - злучэнне атамаў. Сувязь, грамадства - грамадскія зносіны.

                                               

Вібратар

Вібратар - сістэма або прылада, у якой узбуджаюцца ваганні. Мультывібратар - найпрасцейшая электронная схема для генерацыі прастакутных імпульсаў Вібратар, тэхніка - прылада або вузел для ўзрушанасці механічных ваганняў. Вібратар - сексуальная цацка Вібратар, фізіка - элемент антэнных прылад.

                                               

Вышэйшая тэхніка-эканамічная школа ў Чэске-Будзеёвіцах

Вышэйшая тэхніка-эканамічная школа ў Чэске-Будзеёвіцах - чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай ў Чэске-Будзеёвіцах.

                                               

Шырак (аэрапорт)

Аэрапорт Шырак) - міжнародны аэрапорт, які абслугоўвае Гюмры і правінцыю Шырак, Арменія. Ён знаходзіцца за 5 км ад цэнтра Гюмры. Аэрапорт быў адкрыты ў 1961 годзе і з’яўляецца другім па велічыні аэрапортам краіны пасля ерэванскага міжнароднага аэрапорта Звартноц.

                                               

Інстытут меліярацыі НАН Беларусі

Інстытут меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1910 годзе і ўваходзіць у склад навукова- практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству. Знаходзіцца на вуліцы Някрасава, 39-2.

                                               

Талачынскі кансервавы завод

Рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод" - беларуская кампанія Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці "Віцебскхарчпрам", якая размешчана ў аграгарадку Азярцы, Талачынскі раёна, Віцебскай вобласці.

                                               

Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі

У 1928 годзе была заснавана Беларуская навукова-даследчая станцыя рыбнай гаспадаркі БелНДСРГ. 10 лютага 1958 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 91 аб утварэнні Беларускага НДІ рыбнай гаспадаркі БелНДІРГ. У студзені 1992 года інстытут увайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 года ў складзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі НАНБ як "Інстытут рыбнай гаспадаркі". З 2006 года УП "Інстытут рыбнай гаспадаркі" знаходзіцца ў складзе Навукова-вытворчага цэнтра жывёлагадоўлі НАНБ.

Тэхніка
                                     

ⓘ Тэхніка

Тэхніка - сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, створаных для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэбаў грамадства.

Таксама азначае навыкі і прыёмы ў нейкім відзе дзейнасці - тэхніка шахматнай гульні, тэхніка танца, тэхніка ігры на фартэпіяна і пад.

У тэхніцы матэрыялізаваныя веды і вытворчы досвед, набытыя чалавецтвам у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць прыроду. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні тэхналагічных функцый, звязаных з фізічнай і разумовай працай. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння энергіі; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.

Агульнапрынятай класіфікацыі тэхнікі няма. Паводле функцыянальнага прызначэння адрозніваюць тэхніку вытворчую, бытавую, навуковых даследаванняў, адукацыі і культуры, ваенную, медыцынскую і інш. Асноўную частку тэхнічных сродкаў складае вытворчая тэхніка, да якой належаць машыны, механізмы, інструменты, апаратура кіравання машынамі і тэхналагічнымі працэсамі, вытворчыя будынкі і збудаванні, чыгункі, масты, рухомы састаў, сродкі камунікацыі, сувязі. Паводле галіновай структуры вытворчасці адрозніваюць тэхніку прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі ; паводле прыналежнасці да асобных структурных падраздзяленняў вытворчасці - авіяцыйную, меліярацыйную, энергетычную ; паводле прыроднай асновы асобных галін тэхнікі - атамную, халадзільную, вылічальную і інш.

                                     

1. Тэхніка і навука

Гісторыя тэхнікі выводзіцца ад прымітыўных прылад працы першабытнага чалавека. У мінулым тэхніка была пераважна эмпірычнымі ведамі і доследамі, накопленымі ў сродках працы; зараз яна ўсё больш робіцца матэрыялізацыяй навуковых ведаў і, у сваю чаргу, стымулюе навуковае пазнанне, ставіць перад навукай новыя задачы, удасканальвае сродкі навуковай дзейнасці; дасягненні сучаснай тэхнікі апіраюцца на фундаментальныя адкрыцці прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

Развіццё навукі і тэхнікі, іх узаемасувязь і ўзаемадзеянне зяўляюцца найважнейшымі ўмовамі навукова-тэхнічнага прагрэсу. Сілай абектыўных заканамернасцяў развіццё навукі апярэджвае тэхніку і прадвызначае перспектывы тэхнічнага прагрэсу, а распрацоўка новай тэхнікі апярэджвае развіццё вытворчасці і абумоўлівае яе пастаянае тэхнічнае ўдасканальванне.

                                     

2. Развіццё тэхнікі

У марксізме

Асноўныя перыяды развіцця механічных сродкаў працы, як іх вызначае марксісцкая навука, гэта: простыя прылады, сукупнасць простых прылад, складаныя прылады, прывядзенне ў дзеянне складанай прылады мускульнай сілай чалавека, прывядзенне ў дзеянне інструмента сіламі прыроды, машына, сістэма машын, якія маюць адзін рухавік; аўтаматычная сістэма машын. Кожны этап у развіцці тэхнікі адпавядае пэўнаму этапу развіцця грамадскай вытворчасці - "эканамічныя эпохі адрозніваюцца не тым, што вырабляюць, а тым, як вырабляюць". Тэмпы тэхнічнага прагрэсу вызначаюцца сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі, адпаведнасцю вытворчых адносін узроўню развіцця прадукцыйных сіл, у складзе якога тэхніка - найбольш рухомы і рэвалюцыйны элемент. У сваю чаргу тэхніка, залежная ад эканамічных умоваў грамадскага ладу, як найбольш рэвалюцыйны элемент прадукцыйных сіл судзейнічае змяненню гэтых умоваў.

                                     

3. Літаратура

  • А. А. Пархоменка. Тэхніка // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 10. Сошна - Фут / Рэдкал.: П. У. Броўка гал. рэд. і інш. - Мн.: БелСЭ, 1974. - 656 с.: іл., карты. С.405.406.
                                               

Інстытут агародніцтва НАН Беларусі

Інстытут агародніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1990 годзе. Уваходзіць у склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве. Знаходзіцца на вуліцы Кавалёва 2, аг. Самахвалавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.