Топ-100
Back

ⓘ Выбухі ў Цяньцзіні - тэхнагенная катастрофа, якая адбылася 12 жніўня 2015 года ў порце, размешчаным у раёне Біньхай горада цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзін ..




Выбухі ў Цяньцзіні
                                     

ⓘ Выбухі ў Цяньцзіні

Выбухі ў Цяньцзіні - тэхнагенная катастрофа, якая адбылася 12 жніўня 2015 года ў порце, размешчаным у раёне Біньхай горада цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь на поўначы Кітая.

Выбухам папярэднічаў пажар на партовым складзе, для тушэння якога каля 22:50 па мясцовым часе былі выкліканы пажарныя. Пажар пачаўся на складах фірмы "Жуйхай", офіс якой быў знішчаны выбухамі, выкліканымі пажарам, што ўскладніла правядзенне расследавання.

У 23:30 з інтэрвалам каля 30 секунд адбыліся два выбухі, вогненны слуп ад якіх падняўся на вышыню ў некалькі сотняў метраў. Выбухі адчуваліся ў радыусе 10 км, геалагічныя прыборы зафіксавалі землетрасенне магнітудай 2.9 па шкале Рыхтэра. Адразу пасля выбухаў для ліквідацыі маштабнага пажару было адпраўлена 100 пажарных аўтамабіляў. Пажаратушэнне было спынена раніцай 13 жніўня з-за адсутнасці звестак пра грузы ў порце і магчымасць ўзнікнення новых выбухаў.

Першы выбух быў магутнасцю каля 3 тон трацілу, магутнасць другога выбуху ацэньваецца ў 21 тону трацілу.

                                     

1. Наступствы

Станам на 15 жніўня, прынамсі 104 чалавекі загінулі, 721 чалавек пацярпеў.

Выбуховай хваляй быў пашкоджаны будынак нацыянальнага суперкампютарнага цэнтра, з-за чаго быў спынены суперкампютар Цяньхэ-1А.

На наступны дзень пасля выбухаў у паветры было зафіксавана перавышэнне максімальна дапушчальнай канцэнтрацыі цыяніду і іншых небяспечных высокатаксічных хімікатаў.