Топ-100
Back

ⓘ Ракія - балканскі моцны алкагольны напой, які атрымліваецца дыстыляцыяй ферментаванай садавіны. Звычайны мацунак - 40 %, але ракія, прыгатаваная ў хатніх умовах ..




Ракія
                                     

ⓘ Ракія

Ракія - балканскі моцны алкагольны напой, які атрымліваецца дыстыляцыяй ферментаванай садавіны.

Звычайны мацунак - 40 %, але ракія, прыгатаваная ў хатніх умовах, можа быць больш моцны - ад 50 да 60 %. Ракія двайной дыстыляцыі называецца "перапечаніца" Prepečenica, "прэпек" Prepek. Мацунак "перапечаніцы" часам перавышае 60 %.

Ракію можна разглядаць як традыцыйны нацыянальны напой паўднёва-славянскіх народаў і румын: яна папулярная ў Босніі і Герцагавіне, Балгарыі, Харватыі, Чарнагорыі, Македоніі, Сербіі, Румыніі, Малдовы і Крыце.

Вельмі распаўсюджана слівавіца, якая вырабляецца са сліў. Можа выкарыстоўвацца іншая садавіна - вінаград, персікі, абрыкосы, яблыкі, грушы, чарэшні, інжыр, шаўкоўніца, ядловец і айва.

Слівавая і вінаградная ракіі часам змешваюцца пасля дыстыляцыі з іншымі інгрэдыентамі, такімі, як зёлкі, аніс, мёд, вішня і арэхі. Асноўнае адрозненне ад гарэлкі - вытрымка прадукту дыстыляцыі ў дубовых бочках, што ўласціва для брэндзі каньяку.