Топ-100
Back

ⓘ Штро - моцны ром з Аўстрыі. Мацунак 40 % - Stroh 40, 60 % - Stroh 60 і 80 % - Stroh 80. Гандлёвая марка Stroh зявілася ў 1832 годзе ў Клагенфурце, і атрымала на ..




Штро
                                     

ⓘ Штро

Штро - моцны ром з Аўстрыі. Мацунак 40 % - Stroh 40, 60 % - Stroh 60 і 80 % - Stroh 80.

Гандлёвая марка Stroh зявілася ў 1832 годзе ў Клагенфурце, і атрымала назву ў гонар заснавальніка і ўладальніка прадпрыемства-вытворцы Себасцьяна Штро. Напой быў узнагароджаны залатым медалём на Сусветнай выставе 1900 у Парыжы. Сёння Штро экспартуецца больш чым у 40 краін. З-за сваёй моцнасці рэдка выкарыстоўваецца як чысты напой, часцей за ўсё выкарыстоўваюць як інгрэдыент алкагольных кактэйляў, напрыклад: паляўнічы чай, пунш і кактэйль B-52 замест кававага лікёру. Штро - таксама важны кампанент для пірагоў і печыва ў аўстрыйскай кухні.