Топ-100
Back

ⓘ Асушэнне - мерапрыемствы па зніжэнні ўзроўню грунтавых вод і памяншэння вільготнасці верхніх слаёў глебы, у тым ліку адвод лішніх паверхневых і грунтавых водаў ..




                                     

ⓘ Асушэнне

Асушэнне - мерапрыемствы па зніжэнні ўзроўню грунтавых вод і памяншэння вільготнасці верхніх слаёў глебы, у тым ліку адвод лішніх паверхневых і грунтавых водаў з пераўвільготненых зямель ў рамках меліярацыі.

                                     

1. Гісторыя і геаграфія

Асушэнне рабілі за 3 тыс. г. да н. э. ў Егіпце Фаюмскі аазіс, ганчарны Месапатамія і мураваны Рым дрэнаж - за 2 тыс. г. да н. э. У XVI стагоддзі зявіліся першыя дрэны з керамічных трубаў Англія, з канца 18 ст. асушэнне праводзілі адкрытымі каналамі. У XIX стагоддзі ў Еўропе і ЗША пашырыўся керамічны дрэнаж.

У XIX-XX стагоддзях пры засваенні Расіяй чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа было праведзена маштабнае асушванне мясцовасці, у выніку якога раней забалочанае, заражанае малярыяй і амаль незаселенае ўзбярэжжа ператварылася ў курортную зону.

Найбольш асушаных зямель у ЗША, Канадзе, Японіі, Індыі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Польшчы, Венгрыі, Швецыі, Германіі і інш.

У Беларусі асушэнне праводзіцца з канца XVIII стагоддзя, найперш на Палессі. Першая згадка пра пасевы на асушаным балоце на тэрыторыі Беларусі адносіцца да 1851 года: ля сяла Дубрэйка Магілёўскага павета вырошчвалася цукровыя буракі.

Асушальная сетка пабудавана на 3.8 млн. га 1994, з іх 2.8 млн. га сельска-гаспадарчыя ўгоддзі.

Найбольш асушаных зямель y Брэсцкай 25.3% і Мінскай 23.6% абласцях.

                                     

2. Апісанне

Звычайна ўжываецца ў зоне залішняга ўвільгатнення, дзе колькасць выпадаючых ападкаў пераважае над выпарэннем і утворыцца забалочанасць мясцовасці. Аб’екты сельска-гаспадарчага асушэння - балоты і забалочаныя або залішне ўвільготненыя часова ці пастаянна землі.

                                     

3. Тэхналогія

Ліквідацыя залішняй вільгаці дасягаецца адпампоўваннем вод асушальным інжынерным абсталяваннем, дрэнажнымі сістэмамі або высадкай парод дрэў, якія эфектыўна выпараюцца вільгаць з глеб.

Асноўныя спосабы асушэння: стварэнне адкрытай каналы і закрытай сетак з вертыкальным дрэнажом. Дадаткова робяць штучныя лагчыны, нагорныя каналы, закрытыя збіральнікі, самацёчныя свідравіны, абвалаванне, польдэры, пасадкі дрэў і інш.

                                     

4. Значэнне

Дазваляе асвоіць новыя землі, павысіць іх урадлівасць, рацыянальна выкарыстоўваць сродкі механізацыі і хімізацыі. Пры асушванні памяншаецца вільготнасць глебы, зніжаецца яе тэмпература, дзейнасць мікраарганізмаў памяншаецца. Праводзіцца таксама пры будаўніцтве, торфаздабычы, асваенні радовішчаў карысных выкапняў, ахове ад падтаплення населеных пунктаў і прамысловых аб’ектаў, у лясной гаспадарцы, з санітарна-аздараўленчымі мэтамі.

                                     

5. Адмоўныя бакі меліярацыі

Меліярацыя можа вызваць парушэнне гідралагічнага рэжыму, высыханне тарфянікаў агаленне карэнных парод, як следства апустыньванне, зніжэнне ўраджайнасці з-за страты пажыўнага пласту глебы. Яна стварае ўмовы для ранневосеньскіх і позневясновых замаразкаў, парушэння месцаў росту балотных і каляводных раслін, месцаў пражывання каляводных жывёл і птушак.

                                     

6. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца - Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн., 1996. - 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 т. 2, ISBN 985-11-0035-8