Топ-100
Back

ⓘ Бабка, страва. Бабка - традыцыйная беларуская народная страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку па ..




Бабка (страва)
                                     

ⓘ Бабка (страва)

Бабка - традыцыйная беларуская народная страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час. Папулярная таксама ў літоўскай кухні пад назвай кугеліс.

                                     

1. Гісторыя

З’явілася на Блізкім Усходзе як святочная страва кугель на яўрэйскі Пейсах. Гатавалася ў выглядзе запяканкі з драбнёнай гародніны з дадаткамі мукі і яек. Складнікамі зазвычай былі гарбузы, кабачкі, морква. У розных мясцінах маглі дадавацца кроп, цыбуля, часнок, шпінат, цукіні або цыбуля-парэй.

У нашых краёх рэцэпт перажыў значныя змены, найперш праз бульбу, што стала асноўным складнікам кугелю. Мяркуецца, што на сталах беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў гэтая страва з’явілася ў канцы XIX стагоддзя. Літоўцы завуць яе паводле старое яўрэйскай назвы - кугеліс.

                                     

2. Этымалогія

Бабкай традыцыйна называлі салодкі пірог. У палякаў babka польск. бел. - традыцыйная святочная выпечка з цукатамі, разынкамі, арэхамі, прапітаная ромам і пасыпаная цукровай пудрай.

Магчыма, беларускай найменне стравы з бульбы іранічнае - ліцвінская "бабка".

                                     

3. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - Т. 2: Аршыца - Беларусцы. - 480 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0061-7 т. 2, ISBN 985-11-0035-8.
  • Похлёбкин В. В. Большая энциклопедия кулинарного искусства. Все рецепты В. В. Похлёбкина. - М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. - 975 с. - ISBN 978-5-9524-3563-6.