Топ-100
Back

ⓘ Віленскі Свята-Духаўскі манастыр. Ві́ленскі Свя́та-Ду́хаўскі манасты́р - праваслаўны мужчынскі манастыр у Вільні. Упершыню ўпамінаецца ў 1604 годзе, заснаваны п ..




Віленскі Свята-Духаўскі манастыр
                                     

ⓘ Віленскі Свята-Духаўскі манастыр

Ві́ленскі Свя́та-Ду́хаўскі манасты́р - праваслаўны мужчынскі манастыр у Вільні.

Упершыню ўпамінаецца ў 1604 годзе, заснаваны пры праваслаўнай царкве Святога Духа, пабудаванай у 1597 годзе на сродкі дачок смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча Фядоры і Ганны.

З 1609 года пры манастыры дзейнічала брацтва да гэтага знаходзілася пры Троіцкім манастыры з уласнай друкарняй.

Да 1686 года манастыр падпарадкоўваўся канстанцінопальскаму патрыярху, пазней маскоўскаму. З’яўляўся архімандрыяй, яму былі падначалены 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры на Беларусі і ў Літве, у т.л. Петрапаўлаўскі ў Мінску, Еўінскі ў Троцкім, Цеперскі ў Наваградскім, Купяціцкі і Навадворскі ў Берасцейскім ваяводствах.

Настаяцелямі манастыра былі Л.Карповіч першы настаяцель, М. Сматрыцкі, І. Бабрыковіч, І. Нелюбовіч-Тукальскі, Р. Яноўскі і інш.

Манастыр валодаў значнымі матэрыяльнымі сродкамі, частка якіх складалася з ахвяраванняў членаў Святадухаўскага праваслаўнага брацтва.

У 1833 годзе манастыр быў прылічаны да манастыроў 1-га класа. Ад часу заснавання манастыр не перапыняў сваёй дзейнасці. Цяпер падпарадкоўваецца архіепіскапу віленскаму і літоўскаму. Сучасны архітэктурны ансамбль манастыра пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст.

                                     

1. Літаратура

  • Виленский Святодуховский монастырь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах 82 т. и 4 доп. руск. - СПб., 1890 - 1907.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - Т. 4: Варанецкі - Гальфстрым. С. 168.