Топ-100
Back

ⓘ Свята-Петра-Паўлаўская царква, Возера. Пабудавана ў 1838 - 1840 гг. з цэглы на сродкі мясцовага памешчыка графа Чапскага. У 1866 г. капітальна адрамантавана на ..




Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера)
                                     

ⓘ Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера)

Пабудавана ў 1838 - 1840 гг. з цэглы на сродкі мясцовага памешчыка графа Чапскага. У 1866 г. капітальна адрамантавана на ўрадавыя сродкі. Мураваная званіца не захавалася была пастаўлена асобна ад царквы, сярод драўлянай агароджы.

                                     

1. Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным абёмам пад двухсхільным бляшаным дахам, у цэнтры якога ўзведзены драўляны васьмігранны барабан з шатровым верхам. Галоўны фасад завершаны камбінаваным трохвугольным франтонам і двухсхільным атыкам. Уваход аформлены 2-калонным порцікам пазней ашаляваны. Пафарбаваныя ў жоўты колер фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтонамі, крапаваны пілястрамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Пазней да алтарнай сцяны далучана прамавугольная прыбудова, падзеленая перагародкай на 2 рызніцы.

                                     

2. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - Т. 4. - С. 255. - 480 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0090-0.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии. И. Минский уезд. Мн., 1878. С. 112.
                                     

3. Спасылкі

  • Свята-Петра-Паўлаўская царква Возера на сайце Глобус Беларусі руск.
  • Архитектурное наследие // Сайт Узденскага раённага выканаўчага камітэта руск.
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква Возера на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі бел.
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква Возера на сайце Radzima.org