Топ-100
Back

ⓘ Раўгеня - у беларусаў кісла-салодкая рэдкая мучная страва. Жытнюю муку размешвалі халоднай вадой, ставілі на печ парыцца і саладзець, потым вылівалі ў хлебную д ..




                                     

ⓘ Раўгеня

Раўгеня - у беларусаў кісла-салодкая рэдкая мучная страва. Жытнюю муку размешвалі халоднай вадой, ставілі на печ парыцца і саладзець, потым вылівалі ў хлебную дзежку, каб укісала. Елі раўгеню, калі яна ўкісне. Вядома на паўночным захадзе Беларусі. У Мядзельскім, Браслаўскім раёнах рабілі зусім рэдкай і пілі як квас.

                                     

1. Літаратура

  • Раўгеня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2001. - Т. 13: Праміле - Рэлаксін. - С. 374. - 576 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0216-4 т. 13, ISBN 985-11-0035-8.