Топ-100
Back

ⓘ Свята-Петрапаўлаўская царква, Касута. Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Абёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая: тр ..




Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)
                                     

ⓘ Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Абёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая: трохярусная васьмярык на 2 чацвярыках званіца, прамавугольная трапезная, кубападобная малітоўная зала, нізкая паўкруглая апсіда. Шатровае пакрыццё званіцы і чатырохсхільны дах асноўнага абёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі, якія аформлены парталамі, галоўны вылучаны трохвугольным франтонам. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі архівольтамі. У аздабленні будынка выкарыстаны формы старажытнарускай архітэктуры: кілепадобныя аркі, аркатурныя фрызы, філёнгі, лапаткі, прафіляваныя карнізы. Атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору кантрастна вылучаюцца на фоне паліхромнай бутавай муроўкі.

                                     

1. Інтэрер

У інтэреры абёмы звязана паміж сабой шырокімі арачнымі праёмамі. Трапезная і малітоўная зала перакрыты люстранымі скляпеннямі драўлянай канструкцыі, апсіда - конхай.

                                     

2. Капліца

Побач з царквой. Пабудавана ў 19 ст. з бутавага каменю і дрэва.

Твор народнага дойлідства. Да прамавугольнай у плане пад двухсхільным дахам малітоўнай залы далучаны квадратны прытвор, над якім узведзена драўляная чацвярыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай.

                                     

3. Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін;. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
                                     

4. Спасылкі

  • Свята-Петрапаўлаўская царква Касута на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі бел.
  • Свята-Петрапаўлаўская царква Касута на сайце Глобус Беларусі руск.
  • Свята-Петрапаўлаўская царква Касута на сайце Маладзечанскай епархіі
  • Свята-Петрапаўлаўская царква Касута на сайце Radzima.org
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петрапаўлаўская царква Касута