Топ-100
Back

ⓘ Малекулярныя машыны. Малекулярная машына альбо нанамашына - любая дыскрэтная колькасць малекулярных кампанентаў, якія вырабляюць квазі-механічныя рухі у адказ н ..




Малекулярныя машыны
                                     

ⓘ Малекулярныя машыны

Малекулярная машына альбо нанамашына - любая дыскрэтная колькасць малекулярных кампанентаў, якія вырабляюць квазі-механічныя рухі у адказ на спецыфічныя стымулы. Назва "малекулярныя машыны" часта ўжываецца ў больш агульным сэнсе ў дачыненні да малекул, якія проста імітуюць функцыі, якія адбываюцца на макраскапічным узроўні. Апроч таго, гэты тэрмін распаўсюджаны ў галіне нанатэхналогій, дзе быў прапанаваны цэлы шэраг вельмі складаных малекулярных машын, накіраваных на мэты пабудовы малекулярнага асэмблера. Малекулярныя машыны можна падзяліць на дзве асноўныя групы: сінтэтычныя і біялагічныя.

Малекулярныя сістэмы, здольныя зрушваць з раўнавагі хімічныя або механічныя працэсы, прадстаўляюць сабой важную галіну хіміі і нанатэхналогій. Паколькі дзякуючы гэтаму працэсу можна выконваць карысную працу, такія тыпы сістэм, па азначэнні, зяўляюцца прыкладамі малекулярных машын.

У 2016 годзе за распрацоўку і сінтэз малекулярных машын Жан-Пер Саваж, Фрэйзер Стодарт і Бернард Ферынга сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па хіміі.