Топ-100
Back

ⓘ Жэнгялоў хац арм.: Ժենգյալով հաց ; таксама жангялоў хац, жынгялоў хац }} - хлебная аладка з начыннем з дробна нарэзанай зеляніны розных раслін, традыцыйная стра ..




Жэнгялоў хац
                                     

ⓘ Жэнгялоў хац

Жэнгялоў хац арм.: Ժենգյալով հաց ; таксама жангялоў хац, жынгялоў хац }} - хлебная аладка з начыннем з дробна нарэзанай зеляніны розных раслін, традыцыйная страва ў кухні армян Нагорнага Карабаха. Падобен з іншымі стравамі каўказскіх народаў: кутабам з зелянінай, афарам.

Пад канец красавіка 2015 года ў Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы адбыўся фестываль "Жэнгялоў хац".

                                     

1. Гатаванне

Прэснае цеста раскочваецца ў тонкую, як папера, плоскую аладку, а потым начыняецца сумессю з 10 - 20 сартоў рознай дзікай і садовай дробна-нарэзанай зеляніны з алеем. Важнай характарыстыкай стравы зяўляецца слушна складзены букет. Аснову начыння павінна складаць зеляніна без рэзка выяўленага густу і паху, прыкладам ліставая салата, шпінат, лебяда, лісце буракі, макрыца, пастуховая сумка, лісты фіялкі і падобныя травы. Зеляніны ж са спецыфічным густам, як кервель ажурны, крапіва, зялёны лук, кіслай, як шчаўе ці рэзкай як маркоўнік павінна быць менш; зусім крыху патрабуецца траў, што маюць гаркавы густ, такіх як дзьмухавец. Апроч таго ў начынне можа ўваходзіць брынза і падсмажаны рэпчаты лук. Выпякаецца каля 10 хвілін на распаленай жароўні, званай "садж" арм.: սաջ, ці ж у тандыры цягам пары хвілін. Ужываюць гэту страву з півам, танам, віном. Женгялоў хац асабліва папулярны ў час Вялікага паста.

  • Жэнгялоў хац
                                     

2. Літаратура

  • Братушева А. Блюда азербайджанской кухни. - Litres, 2013. - ISBN 5457357198.
  • "Женгялов хац" как визитная карточка Арцаха. Президент НКР посетил крупный кулинарный фестиваль руск. 29-04-2015. Праверана 4 жніўня 2015.
  • Сусанна Балаян Как приготовить Женгялов хац. Рецепт и способ приготовления руск. PanARMENIAN.Net. Праверана 11 снежня 2014.
  • Москвичи отведают знаменитый карабахский "Жингалов Хац" руск. PanARMENIAN.Net 14 красавіка 2011. Праверана 10 снежня 2014.
  • В кафе "На лестнице" готовят блюда карабахской кухни. руск. Timeout.tu 27 красавіка 2011. Праверана 10 снежня 2014.