Топ-100
Back

ⓘ Свята-Міхайлаўская царква, Струга. Твор народнай архітэктуры. Вырашана кубападобным зрубам малітоўнай залы, да якога далучаны працяглы прамавугольны ў плане зру ..




Свята-Міхайлаўская царква (Струга)
                                     

ⓘ Свята-Міхайлаўская царква (Струга)

Твор народнай архітэктуры. Вырашана кубападобным зрубам малітоўнай залы, да якога далучаны працяглы прамавугольны ў плане зруб абяднаных бабінца і прытвора, пяцігранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Над прытворам узведзена двухярусная васьмярык на чацверыку шатровая званіца з макаўкай. Пакаты чатырохсхільны дах малітоўнай залы завершаны васьмігранным шатровым светлавым барабанам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход нетрадыцыйна размешчаны з боку прытвора і вылучаны чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Франтальны фасад расчлянёны ў 2 ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

                                     

1. Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін;. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4