Топ-100
Back

ⓘ Свята-Троіцкая капліца, Хорск. Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным зрубам, накрытым шатровым дахам. Да фасада далучаны нізкі прытвор пад двухсх ..




                                     

ⓘ Свята-Троіцкая капліца (Хорск)

Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным зрубам, накрытым шатровым дахам. Да фасада далучаны нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём. У 1980-я гады фасады ашаляваны ў 2 ярусы верхні гарызантальна, ніжні вертыкальна, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У 2017 годзе фасад быў аздоблены фальш брусам, заменены драўляныя вокны і дзверы на пластыкавыя, зроблены навес над уваходам.

                                     

1. Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін;. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. - 2000 экз. - ISBN 978-985-11-0389-4
                                     

2. Спасылкі

  • Свята-Троіцкая капліца Хорск на сайце Radzima.org
  • Свята-Троіцкая капліца Хорск на сайце Глобус Беларусі руск.
  • На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх