Топ-100
Back

ⓘ Выбух на Мінскім радыёзаводзе, 1972. Выбух у цэху па вырабу тэлевізыйных футляраў Мінскага радыёзавода адбыўся 10 сакавіка 1972 года. Гэта тэхнагенная катастроф ..




Выбух на Мінскім радыёзаводзе (1972)
                                     

ⓘ Выбух на Мінскім радыёзаводзе (1972)

Выбух у цэху па вырабу тэлевізыйных футляраў Мінскага радыёзавода адбыўся 10 сакавіка 1972 года. Гэта тэхнагенная катастрофа стала адной з найбольш масавых у Беларусі паводле колькасці ахвяр: па розных даных пры выбуху загінула ад 103 да 143 чалавек.

                                     

1. Трагедыя

Выбух адбыўся 10 сакавіка ў 19:30 у цэху на завулку Соф’і Кавалеўскай у час працы другой змены. Ад выбуху абрынуліся жалезабетонныя перакрыцці, пакінуўшы ад будынка толькі слупы, на якіх трымаўся дах. Першымі на дапамогу тым, хто апынуўся пад руінамі, кінуліся супрацоўнікі суседніх прадпрыемстваў і цэхаў, пасля на месца здарэння прыбылі прадстаўнікі экстраных службаў, якім даводзілася разбіраць завалы голымі рукамі да прыезду пад’ёмных кранаў. Выратавальныя працы працягваліся некалькі дзён. Па розных ацэнках колькасьць загінулых пры выбуху склала ад 103 да 143 чалавек, яшчэ 141 чалавек трапіў у шпіталь.

Тагачасная прэса праз два дні паведаміла толькі мінімальныя звесткі пра здарэнне, назваўшы катастрофу "аварыяй, у выніку якой ёсць загінулыя і параненыя".

                                     

2. Расследаванне

Камісію па расследаванні прычын і абставін трагедыі ўзначаліў сакратар ЦК КПСС Д. Ф. Усцінаў. Неўзабаве прычынай выбуху быў названы дробнадысперсны пыл ад шліфавання ДГП і фанеры. За шматлікія гады працы ён асядаў у вентыляцыі, якая не спраўлялася з адкідамі вытворчасці такога памеру, бо першапачаткова цэх быў спраектаваны і пабудаваны для тэкстыльнай вытворчасці. Калі цэх быў перапрафіліраваны пад футлярны, пыл стаў накоплівацца і вымяраўся ў сантыметрах. Адной іскры было дастаткова, каб ён выбухнуў.

Пра наяўнасць праблемы было вядома дырэктару радыёзавода, які паведамляў пра гэта праекціроўшчыкам з Ленінграда. Звяртаўся да іх таксама і кіраўнік аддзела Дзяржаўнага пажарнага нагляду Управы пажарнай аховы Мінска і вобласці Леанід Ліпніцкі. Аднак на ўсе гэтыя звароты з праектнага інстытута прыходзілі абвяржэнні.

                                     

3. Наступствы

Пасля аварыі дырэктара ленінградскага праектнага інстытута, лаўрэата Ленінскай прэміі, пазбавілі ўсіх узнагарод і званняў і выключылі з партыі. Дырэктар радыёзавода Захаранка, галоўны інжынер Куцэра, начальнік філіяла завода N1 Хоміў, старшыня завадскога камітэта прафсаюза Ірадаў былі звольненыя і выключаныя з партыі. Сакратар парткама завода Уцікаў і старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў радыё- і электрычнай прамысловасці Андрэеў атрымалі строгія вымовы і былі звольненыя, першы сакратар Цэнтральнага райкама КПБ Яршоў і другі сакратар Мінскага гаркама КПБ Ляпёшкін атрымалі вымовы.

Праекціроўшчыкі і дырэктар Мінскага радыёзавода апынуліся за кратамі дырэктар атрымаў 15 гадоў. Галоўны інжынер прадпрыемства да суда разбіўся ў аўтакатастрофе.

Усе выдаткі па пахаванні дзяржава ўзяла на сябе. Родным загінулых сплацілі па 300 рублёў, пацярпелым - па 200. Тым, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзелілі кватэры або пакоі. Агульная сума матэрыяльнай дапамогі склала 170 тыс. рублёў.



                                     

4. Літаратура

  • Александр Тумар. "Взрыв из прошлого" // "Советская Белоруссия" 10 марта 2007
  • Владимир Ветров. "Взрыв на футлярном" // "7 дней"
  • Елена Анкудо. "Огни большого города" // "БелГазета" 20 кастрычніка 2003