Топ-100
Back

ⓘ Патоп на Дубровенцы, 1942. Патоп на Дубровенцы - паводка 10 красавіка 1942 года ў Магілёве, што адбылася ў выніку прабіцця аселага насыпа праз раку Дубравенка. ..




                                     

ⓘ Патоп на Дубровенцы (1942)

Патоп на Дубровенцы - паводка 10 красавіка 1942 года ў Магілёве, што адбылася ў выніку прабіцця аселага насыпа праз раку Дубравенка. Найбуйнейшае прыродна-чалавекатворнае бедства ў Беларусі, што пацягнула смерць 2 тысяч чалавек.

                                     

1. Перадумовы

Пры адступленні з Магілёва ў ліпені 1941 года чырвонаармейцы падарвалі чыгуначны насып, што перасякае Дубровенку. Ад прасядання насып перакрыў рэчышча. Да зімы за насыпам разлілося возера з узроўнем вады да самых рэек. У пачатку красавіка 1942 г. нямецкія акупацыйныя ўлады скіравалі брыгаду на прабіццё насыпа некалькімі трубамі.

                                     

2. Бедства

10 красавіка 1942 года рамонтнікі дайшлі да рэштак трубы, дзе савецкія вайскоўцы заклалі выбухоўку. Пры прарыве насыпу ў другой палове дня хваля імгненна змыла ўсіх рамонтнікаў. За 20 хвілін большасць людзей, 129 дамоў, сінагогу і Быхаўскі рынак з берагоў знесла ў Дняпро.

Сабраныя па берагах непрытомныя целы склалі ў адну яму. Большасць загінулых не пахавалі праз багністы нанос глею і гліны, што замінаў падысці да ракі яшчэ некалькі тыдняў. Трупы ў падсохлым глеі знаходзілі яшчэ цягам года.

                                     

3. Памяць

Праз пашырэнне звестак аб патопе на навуковай нарадзе "Магілёў: гісторыя і сучаснасць" у 2006 годзе студэнты Беларуска-расійскага ўніверсітэта зладзілі збор подпісаў з просьбай да Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта аб усталяванні помніка ахвярам бедства.