Топ-100
Back

ⓘ Беларуска-нігерыйскія адносіны - адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыя. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўсталяваны 3 жн ..




                                     

ⓘ Беларуска-нігерыйскія адносіны

Беларуска-нігерыйскія адносіны - адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыя. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўсталяваны 3 жніўня 1992 года.

                                     

1. Гiсторыя

З 1992 г. двухбаковыя палітычныя кантакты ажыццяўляліся на ўзроўні пастаянных прадстаўніцтваў пры ААН, падчас самітаў Руху недалучэння і Арганізацыі афрыканскага адзінства цяпер - Афрыканскі Саюз

У маі 2010 г. ў рамках саміту "Групы пятнаццаці" ў г. Тэгеране адбылася сустрэча Першага намесніка Прэмер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Нігерыі А.Хонгам.

У верасні 2011 г. у рамках юбілейнай міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння ў г. Бялградзе, прысвечанай 50-годдзю стварэння руху, адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынава і Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В. Анвуліры.

У снежні 2011 г. у г. Абуджа адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года Пасол Беларусі ў Нігерыі - Вячаслаў Васільевіч Бяскосты. Даверчыя граматы былі ўручаны Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Г.Джонатану 17 мая 2012 г).

У маі 2012 г. ў рамках чарговага саміту Руху недалучэння ў г. Шарм-Эль-Шэйху адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. Ф. Алейніка і Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В. Анвуліры.

У ліпені-жніўні 2013 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь першага Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В.Анвуліры. У ходзе візіту падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя аб правядзенні двухбаковых кансультацый, адбыўся першы ў гісторыі раўнд кансультацый.

У верасні 2014 г. адбыўся першы ў гісторыі візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макея ў Нігерыю.

                                     

2.1. Двухбаковае супрацоўніцтва Гандаль

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце беларускага пасольства ў Нігерыі, асноўнымі беларускiмi экспарцёрамі на рынак ФРН з’яўляюцца ЗАТ "Беларуская калійная кампанія", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Беларускі металургічны завод", ААТ "МТЗ". Большая частка паставак - сельскагаспадарчая і грузавая тэхніка і запчасткі для іх. Iмпарт з Нігерыі складаецца з каўчуку, скур і шкур жывёл, вострых прыправаў, раслін для касметычнай і фармацэўтычнай прамысловасці.

2 мая 2019 г. пасол Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Брыль сустрэўся з кіроўным дырэктарам Нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі Нігерыі Майканці Бару. Пад час сустрэчы абмеркаваная магчымасць супрацоўніцтва сярод іншага ў галіне тэхнічнага абслугоўвання і мадэрнізацыі нігерыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў і нафтавых установак, захавання бяспекі нафтаправодаў.

                                     

2.2. Двухбаковае супрацоўніцтва Навука i адукацы

Студэнты з Нігерыі навучаліся ў вышэйшых навучальных установах Беларуi яшчэ ў савецкія гады. У сучасны час толькі за перыяд з 2010 па 2012 гады выпускнікамі беларускі ВНУ сталі 234 нігерыйца.

                                     

2.3. Двухбаковае супрацоўніцтва Ванная сфера

Пачатак узаемадзеяння ў ваеннай сферы дзвюх краін пачалося ў 2010 годзе, калі Нігерыя набыла два баявых верталёта Мі-24. Пасля, заключаны яшчэ некалькі кантрактаў на пастаўку зброі для нігерыйскай арміі. У 2014 і 2015 гадах падраздзяленні спецпрызна Нігерыі прайшлі спецпадрыхтоўку ў Беларусі для барацьбы з баевікамі ў дэльце Нігера.

                                     
  • суполкі у першую чаргу - румынскія, а таксама філіпінскія, бразільскія, нігерыйскія карэйскія і інш. Па ўласных дадзеных адпаведных арганізацый у Аўстрыі

Users also searched:

...
...
...