Топ-100
Back

ⓘ Капуста квашаная - старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатавання - квашанне цэлымі качанамі або палавінкамі без ..




Капуста квашаная
                                     

ⓘ Капуста квашаная

Капуста квашаная - старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатавання - квашанне цэлымі качанамі або палавінкамі без солі, з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой. Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам. Квашаная капуста стаяла ў варыўні. Капуста ў квасе магла летаваць. З яе варылі боршч, квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол і залівалі ім капусту ў бочцы. Сечаную капусту таксама маглі заквашваць з вадой, без солі. Капусту секлі ў ночвах, дадавалі кмен, кроп. Журавіны, моркву, часам мяту, антонаўку, буракі, потым складалі ў бочку.

Пазней капусту пачалі заквашваць без вады, пераціраючы яе з соллю і прыправамі. У сечаную капусту часта кладуць цэлыя качаны або палавінкі складаюць слаямі. На ўсходзе Беларусі а таксама ў Смаленскай вобласці першыя верхнія зялёныя лісты капусты ішлі не на корм скаціне, а квасіліся. Гэтыя лісты абмывалі, часам секлі, складалі ў бочкі, залівалі вадой без солі. Такую капусту называлі шэрай, рудой, націнай, шэрым баршчом. На Палессі капусту квасілі таксама параную або папярэдне падпечаную, залівалі яе расолам з правамі.

У наш час квашаная капуста вядомая паўсюдна.