Топ-100
Back

ⓘ Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ. Факультэт быў створаны ў 1983 годзе як факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм. У склад факультэта ў ..




                                     

ⓘ Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ

Факультэт быў створаны ў 1983 годзе як факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм. У склад факультэта ўвайшлі чатыры кафедры: вышэйшай матэматыкі, тэхнічнай фізікі, электрапрывадаў і аўтаматызацыі прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў, робататэхнікі і аўтаматызацыі машынабудавання. Факультэт пачынаўся з двух спецыяльнасцяў - "Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання" і "Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак", якія мелі спецыялізацыі па робататэхніцы.

У 1984 годзе ў склад факультэта ўвайшла кафедра кібернетыкі і вылічальнай тэхнікі са спецыяльнасцю "Прыкладная матэматыка". У гэтым жа годзе на факультэце была адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм" і па спецыяльнасці "Сістэмы аўтаматызаванага праектавання".

У 1998 годзе факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм быў перайменаваны ў факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі.

У 2000 годзе на базе факультэта быў створаны Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі.

У 2002 годзе на факультэце адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі".

                                     

1. Склад факультэта

Факультэт мае ў сваём складзе наступныя кафедры:

  • Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм
  • Робататэхнічные сістэмы
  • Сістэмы аўтаматызаванага праектавання
  • Вышэйшая матэматыка № 1
  • Тэхнічная фізіка
  • Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў