Топ-100
Back

ⓘ Свята-Троіцкая царква, Глушкавічы. Першае ўспамінанне аб Свята-Троіцкай царкве ў Глушкавічах адносіцца да 1754 года. У 1761 годзе была пабудавана званіца, у яко ..




Свята-Троіцкая царква (Глушкавічы)
                                     

ⓘ Свята-Троіцкая царква (Глушкавічы)

Першае ўспамінанне аб Свята-Троіцкай царкве ў Глушкавічах адносіцца да 1754 года. У 1761 годзе была пабудавана званіца, у якой мелася 5 званоў. У 1759 - 1778 гадах уніяцкім святаром быў Стэфан Шамяціла, а ў 1780 - 1800 Ігнацій Епіфанавіч. У 1800 былі пабудаваны новая царква і званіца. У 1806 глушкавіцкая царква зноў стала праваслаўнай. Настаяцелем прыхода ў гэты час быў святар Аляксандр Шамяціла, а ў 1807 - 1849 гадах прыход узначальваў святар Пётр Епіфанавіч. У 1834 пабудавана новая званіца.

У 1853 у царкоўнай зямлі мелася 59 дзесяцін. У 1867 царква згарэла. У 1873 на сродкі прыхажан пабудавалі новы храм.

Паводле "Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі" 1879 года Свята-Троіцкая царква мела форму падоўжанага крыжа. Царква была драўляная, з жалезным дахам, не абагравалася. Купал меўся адзін. Іканастас складаўся з 19 абразоў. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1862 года.

У званіцы, што была пабудавана асобна, знаходзіліся чатыры званы вагой каля 26, 22, 21 і 6.5 кг кожны. Прыход складаўся з жыхароў вёскі Глушкавічы. Усяго прыхажан лічылася 889 чалавек. Святаром быў Міхаіл Тамашэўскі

У 1883 годзе была ўзведзена новая званіца. У 1884 у вёсцы адкрылі царкоўна-прыхадскую школу, у якой вучылася 20 дзяцей. У 1891 годзе на могілках была пабудавана капліца. У 1903 царкоўнай зямлі мелася 112 дзесяцін.

Пасля рэвалюцыі царква была зачынена. У 1943 годзе яе спалілі разам з вёскай нямецка-фашысцкія захопнікі. 27 снежня 1942: "Нямецка-фашысцкія карнікі загналi ўсiх, хто быў у вёсцы, у хлеў i расстралялі 290 жыхароў. Потым спалiлi i вёску. Цудам засталiся толькi дзве хаты, якiя стаялi паблiзу лесу. Пазасталыя ў жывых людзi пачалi жыць у куранях. Хто i хату тут у лесе зрабiў".

У 1946 быў адкрыты малітоўны дом, які з 1949 значыўся прыпісным да Прыбалавіцкага прыхода. У 1961 малітоўны дом быў зачынены па хадайніцтве раённай улады, а ў 1988 зарэгістравана навая цагляная Свята-Троіцкаяя царква ў в. Глушкавічы была асвечана епіскапам тураўскім і мазырскім Пятром.

Абнародаванне захаваўшыхся метрычных кніг Траецкай царквы Глушкавіцкага прыходу Мазырскага павета Мінскай губерні: 1798, 1802 - 1822, 1825 - 1836, 1838 - 1839, 1848 - 1875 гг.