Топ-100
Back

ⓘ Пятніцкая царква, Вільнюс. Храм у імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы - царква Віленскай і Літоўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, размешчаная ў Вільнюс ..




Пятніцкая царква (Вільнюс)
                                     

ⓘ Пятніцкая царква (Вільнюс)

Храм у імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы - царква Віленскай і Літоўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, размешчаная ў Вільнюсе ў Старым горадзе, на скрыжаванні вуліц Замкавай, Вялікай і Латочак па адрасе вул. Дзіджойі 2.

Помнік архітэктуры. Лічыцца першым мураваным хрысціянскім храмам у горадзе.

Прыпісана да Прачысценскага кафедральнага сабора.

                                     

1. Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц гэта самая старажытная праваслаўная царква Вільні. Яна пабудавана на месцы язычніцкага храма літоўскага бога весялосці Рагуціса. Заснавала храм віцебская князёўна Марыя Яраслаўна, першая жонка Альгерда.

У гэтай царкве былі ахрышчаны ўсе дванаццаць сыноў Альгерда ад Марыі Віцебскай і Юліяніі Аляксандраўны, князёўны Цвярской. Марыя Віцебская, якая сканала ў 1346 годзе, была пахавана ў гэтай царкве. Тут жа былі ахрышчаны ў праваслаўе і трое набліжаных князя Альгерда з хрысціянскімі імёнамі Антоній, Іаан і Яўстафій, якія ў 1347 годзе яны прынялі мучаніцкую смерць і былі кананізаваны як Віленскія мучанікі.

У 1557 і 1610 гадах царкву моцна пашкодзіў пажар. Паводле сведчання нямецкіх купцоў, у 1587 годзе царква мела хоры і была падобна на кіеўскія і наўгародскія храмы. У 1611 годзе, калі Жыгімонт Ваза перадаў яе з прылеглымі будынкамі ордэну базыльян, царква мела моцна пашкоджаны выгляд. Праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі Пётр Магіла пісаў:

У 1655 зноў пацярпела ад пажару і не дзейнічала да 1700 - 1702 гадоў. Потым яе аднавілі і асвяцілі ў гонар св. Параскевы.

У час Паўночнай вайны расійскі цар Пётр I адслужыў падзячнае набажэнства за перамогу над шведскім каралём Карлам XII. Пятніцкай царквы цар падарыў захоплены ў шведаў сцяг у некаторых крыніцах гаворыцца пра сцягі, перададзены ў 1822 годзе па распараджэнні князя Адама Чартарыйскага ў пулаўскі храм Сівілы польск. бел.

У гэтым жа храме цар Пётр хрысціў арапа Ганібала, прадзеда Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна верагодна, у другой палове ліпеня 1705 года: Пётр знаходзіўся ў Вільні з 15 ліпеня па 1 жніўня 1705 года. Хроснымі бацькамі былі цар і каралева польская Хрысціна-Эбергардзіна, жонка караля Аўгуста II.

Пра гэтыя падзеі нагадвае адна з мемарыяльных дошак на цяперашнім будынку царквы:

У 1748 годзе зноў згарэла амаль дашчэнту і з цяжкасцю была адноўлена.

У канцы 18 ст. царква зноў апынулася ў непрыдатным стане і доўгі час не рамантавалася.

                                     

1.1. Гісторыя У часы Расійскай імперыі

У 19 ст. была ў запусценні. Са скасаваннем у 1839 годзе Берасцейскай уніі храм быў перададзены праваслаўнай царкве, аднак перастаў быць уласна храмам, уяўляючы сабой старую пабудову без даху, якая выкарыстоўвалася як дроўны склад.

Пасля паўстання 1863 - 1864 гадоў, у 1865 годзе па ініцыятыве генерал-губернатара М. М. Мураўёва царква рэканструявана паводле праекта М. Чагіна. Аб’ёмную кампазіцыю і тэктанічную структуру таго часу царква захавала да нашых дзён. Пры гэтым былі знесены пабудовы, якія акружалі рэшткі царквы, каб храм заняў дамінуючае становішча. Ад старажытных пабудоў захавалася невялікая частка сцяны. Пры аднаўленчых працах знайшлі абломак сцяны, на якім славянскім пісьмом выведзены год, які адпавядае года "стварэння свету". Асвячоны храм пры генерал-губернатары К. П. фон Каўфмане ў 1865 годзе. У 1886 годзе пляцоўка, на якой стаяла царква, была абнесена жалезнай агароджай на мураваным падмурку.

У канцы XIX стагоддзя царква ўласнага прыходу не мела, была прыпісана да Мікольскай царквы, якая размяшчаецца непадалёк, і знаходзілася ў распараджэнні ваеннага ведамства.

                                     

1.2. Гісторыя Найноўшы час

У Першую сусветную вайну царква не дзейнічала. У міжваенны перыяд царква была прыпісана да Мікольскай царквы. У канцы 1920-х г. па ініцыятыве беларускага святара А. Каўша кансісторыя перадала царкву Віленскай беларускай гімназіі, і ў ёй пачаліся службы на беларускай мове. 25 сакавіка 1926 года прадстаўнікі БХД правялі святочныя набажэнствы з нагоды Дня Волі ў касцёле Святога Мікалая і ў Пятніцкай царкве.

У час Другой сусветнай вайны ў царкве выгарэў інтэрер. У 1946 годзе ў Пятніцкім прыходзе было зарэгістравана 100 вернікаў. Пасля вайны зрабілі толькі вонкавы рамонт. Да 1959 годзе існаваў праект стварэння ў царкве музея атэізму, аднак ён быў адкрыты пазней у каталіцкім касцёле Святога Казіміра. У 1961 годзе яна была зачынена. У 1981 паводле праекта рэканструкцыі арх. Е. Ложыце Ložytė была прыстасавана пад музей малых мастацкіх формаў, філіял Мастацкага музея.

                                     

1.3. Гісторыя Сучаснасць

У 1990 годзе Пятніцкая царква была вернута Віленска-Літоўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Хрызастом 31 мая 1991 года асвяціў храм. Фасады і інтэреры царквы былі адрамантаваны. Разьбяром па дрэве Аляксандрам Клявіным і іканапісцам Уладзімірам Падгорным быў створаны новы іканастас.

Храм стаў прыпісным да Кафедральнага Прачысценскага сабора. З 2005 года ў Пятніцкай царкве набажэнствы праводзяцца на літоўскай мове. З 2012 года быў утвораны прыход і настаяцелем прызначаны протаіерэй Віталіюс Моцкус.

                                     

2. Архітэктура

Царква захавала аб’ёмную кампазіцыю і тэктанічную структуру з часоў рэканструкцыі 1865 года паводле праекта М. Чагіна. Храм уяўляе сабой крыжова-купальную аднаапсідную пабудову.

                                     

3. Памятныя дошкі

На фасадзе з боку невялікай плошчы на скрыжаванні вуліц Піліес, Латака і Бокшта, з аўтастаянкай і вулічным гандлем карцінамі і сувенірамі, устаноўлены тры памятныя дошкі з тэкстамі па гісторыі храма. Тры дошкі на сцяне з боку, закрытага суседнімі будынкамі жылога дому і палаца Хадкевічаў, пералічваюць адноўленыя храмы і членаў царкоўна-будаўнічага камітэта, стараннямі якога адноўлена гэта і іншыя праваслаўныя цэрквы ў Вільні ў другой палове 1860-х гадоў, а таксама паказваюць царкву ў развалінах і пасля аднаўлення.

                                     

4. Помнік арапу Ганібалу і А. С. Пушкіну

5 мая 2011 года ў двары Пятніцкай царквы быў адкрыты помнік арапу цара Пятра Ганібалу і яго праўнуку А. С. Пушкіну. Па задуме аўтара ідэі помніка, паэта Юрыя Кобрына, увасобленай скульптарам Вітаўтасам Налівайкам, скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой самкнутыя далоні Расіі, у якіх ляжаць авальныя медальёны з рэльефнымі выявамі Ганібала і Пушкіна, і праваслаўны крыж, які працягвае сабой мезенцы. Кампазіцыя пастаўлена на пастаменце з граніту; далоні зроблены з бронзы, медальёны з выявай Пушкіна і яго прадзеда - з латуні. Вышыня помніка складае 3 метры, вага - 2 тоны.

                                     

5. Літаратура

  • Лявон К. Пятніцкая царква // Наша ніва. 1991. № 1;
  • Герман Шлевис. Пятницкая церковь, 1345 г. // Православные храмы Литвы. - Вильнюс: Свято-Духов монастырь, 2006. - С. 92 - 97. - 559 с. - ISBN 9955-559-62-6.
  • Кушнярэвіч А. М. Культавае дойлідства Беларусі XIII - XVI стст. Мн., 1993. С. 31.
  • Віленская Пятніцкая царква // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў гал. рэд. і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - Т. 1: Абаленскі - Кадэнцыя. - 688 с. - ISBN 985-11-0314-4 т. 1, ISBN 985-11-0315-2.
  • А. А. Виноградов. Путеводитель по городу Вильне и его окрестностям. Со многими рисунками и новейшим планом, составленным по Высочайше конфирмованному. В 2-х частях. Второе издание. Вильна, 1908. С. 89 - 93.