Топ-100
Back

ⓘ Пачаіўская лаўра. Свята-Успенская Пачаіўская лаўра - мужчынскі манастыр Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата ў горадзе Пачаіў Цярнопальскай во ..




Пачаіўская лаўра
                                     

ⓘ Пачаіўская лаўра

Свята-Успенская Пачаіўская лаўра - мужчынскі манастыр Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата ў горадзе Пачаіў Цярнопальскай вобласці Украіны, са статусам лаўры. Самая вялікая праваслаўная святыня Валыні і ўсёй Заходняй Украіны, другая, пасля Кіева-Пячэрскай лаўры ва Украіне. Доўгі час існавала як уніяцкая базыльянская абіцель. На тэрыторыі Лаўры размешчана Пачаіўская духоўная семінарыя.

                                     

1. Першы праваслаўны перыяд

Паводле легенды XIX ст., манастыр заснавалі манахі Кіева-Пячэрскага манастыра, якія ўцяклі з Кіева з-за нападу татараў у 1240 г. Упершыню абіцель згадваецца ў дакументах у 1527 г.

Калі ў 1596 г. была абвешчана Брэсцкая царкоўная унія, манастыр рашуча выступіў супраць. У 1597 г. украінская шляхцянка Ганна Гойская падарыла манастыру цудатворны абраз Маці Божай, якую прывёз на Валынь у 1559 г. грэцкі мітрапаліт Неафіт. Росквіт манастыра звязаны з дзейнасцю ігумена Іова Пачаеўскага 1550-1651 г., які змяніў абіцель - увёў абшчыннае жыццё манахаў, атачыў святыню агароджаю, стварыў друкарню. У 1649 г. за кошт Фёдара і Евы Дамашэўскіх быў узведзены каменны храм у манастыры. Адна са святынь - Пачаеўскі абраз Божай Маці ў 1675 г. дзякуючы малітве да гэтага абраза турэцка-татарскія заваёўнікі адступілі ад манастыра.

                                     

2. Уніяцкі перыяд

З 1713 да 1832 гг. Пачаіўскі манастыр належаў да грэка-каталіцкай царквы, да чыну святога Васіля Вялікага васіліянскага.

Стан збудаванняў манастыра патрабаваў рэканструкцыі. Пасля шматлікіх нарад для перабудовы манастыра быў прыняты праект архітэктара з Сілезіі Яна Готфрыда Гофмана - прадстаўніка барока. 20 лютага 1771 г. Ян Готфрыд Гофман заключыў кантракт на будаўніцтва новага храма. 3 ліпеня 1771 г. быў урачыста закладзены першы краевугольны камень. У 1791 г. скончылі пабудову манастыра, 8 верасня вобраз быў урачыста ўнесены ў новую святыню 8 верасня 1773 г. епіскапам Сільвестрам Рудніцкім пасля прызнання цудатворнай Папам рымскім Кліментам XIV быў каранаваны абраз Маці Божай у драўлянай капліцы, збудаванай па праекце камянецкага каменданта Яна дэ Вітэ.

Перабудову храма і кляштара базыліянаў у Пачаіве аплаціў у 1771 г. Мікалай Васіль Патоцкі. Таксама ён даў манастыру 200 тыс. злотых, меў у манастыры свой дом, якому завяшчаў сяло Срэбнае і ўсю ўласнаю маёмасць.

Манастыр больш за ўсё быў разбудованы, калі належаў да базыльянскага чыну. У прыватнасці, быў збудаваны галоўны храм Лаўры - Свята-Успенскі. У агульных рысах праект сабора падрыхтаваў Ян Готфрыд Гофман - яго лічаць аўтарам праекта. Далейшую працу па будаўніцтве храма ажыццяўлялі львоўскія дойліды і скульптары - браты Пётр. У цэлым кампазіцыя з адным цэнтральным купалам на васьмерыцы і двума бакавымі вежамі падобная на кафедральную царкву ў Холме і сугучная лепшым узорам барока. Асаблівасцю Успенскага сабора зяўляецца яго арыентацыя алтаром на поўнач, а не на ўсход.

У 1807-1810 гг. Лука Далінскі афармляў інтэрер Успенскай царквы: абразы для іканастаса, вялікіх і бакавых прыдзелаў, роспісы "цудаў Хрыстовых" на пілястрах, насценны жывапіс, звязаны з гісторыяй манастыра заменены па ўказанні цара Аляксандра II у 1861 г.

Падчас паўстання 1830-1831 гг. манахі добразычліва паставіліся да паўстанцаў: дапамаглі правіянтам, коньмі, фуражом, грашыма; 9 манахаў-васіліян, 45 манастырскіх падданых далучыліся да паўстанцкага войска. Адным з ігуменаў у гэты перыяд быў Геранім Дунаеўскі.

                                     

3. Сіналальны перыяд

25 кастрычніка 1831 г. царскім урадам Расійскай імперыі манастыр быў перададзены праваслаўнаму духавенству у манастыры размясцілася кафедра Валынскай праваслаўнай епархіі. У 1833 г. манастыр атрымаў статус лаўры з прысваеннем чацвёртага месца ў ліку існуючых у Расійскай імперыі. У Сінадальны перыяд свяшчэннаархімандрытамі Пачаіўскай Лаўры былі валынскія, а ў 1840-1860-х гг. - варшаўскія праваслаўныя архірэі. У пачатку 1840-х гг. Лаўра была месцазнаходжаннем Астрожскага вікарыя.

У саборным храме Успення Божай Маці былі зробленыя дзве бакавыя прыбудовы: адна ў 1842 г. у імя святога Мікалая Цудатворца, іншая ў 1859 г. у гонар святога Аляксандра Неўскага. Над царскімі варотамі ў Зорным ківоце змясцілі цудатворны Пачаіўскі абраз Божай Маці. У пячорным храме Святой Тройцы ў срэбнай рацы, аздобленай у 1842 г. графіняй Ганнай Аляксееўнай Арловай-Чэсменскай, спачывалі мошчы прападобнага Іоа Пачаіўскага. Пры лаўры была іканапісная майстэрня, школа для навучання розным рамёствам, тры гасцініцы, бальніца для паломнікаў.

Манастыр стаў апорай русіфікацыі рэгіёну, пасля ўказа Мікалая II у 1905 г. - цэнтрам дзейнасці чарнасоценцаў. У прыватнасці, тут друкавалі антыўкраінскі "Пачаеўскі лісток" - выданне Саюза рускага народа.