Топ-100
Back

ⓘ Свята-Петра-Паўлаўская царква, Вялікія Косічы. У 1866 годзе згадваецца першая царква, вернікі якой, у памяць аб вызваленні з-пад прыгону, ахвяравалі на будаўніц ..




                                     

ⓘ Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Косічы)

У 1866 годзе згадваецца першая царква, вернікі якой, у памяць аб вызваленні з-пад прыгону, ахвяравалі на будаўніцтва новай званіцы і на куплю званоў 171 рубель 50 капеек срэбрам. Званіца і звон, вагой у 6 пудоў і 5 фунтаў, былі асвечаныя мясцовым святаром Мікалаем Качаноўскім пры шматлікім сходзе мясцовага люду.

Новая царква была пабудавана у 1882 годзе. Царква была драўляная з званіцай і агароджай. Праз дарогу ад царквы месцяцца дагэтуль захаваўшыяся старажытныя могілкі.

Царкоўнай зямлі мелася 63 дзесяціны 1192 сажні. Прыход станам на 1899 год налічваў 1487 чалавек у такіх вёсках як: Косічы Малыя і Вялікія, Вычулкі, Задворцы, Кавенька, Кошалева, Тэльмы і Ямна. Мелася царкоўная школа, якая налічвала 77 вучняў. Клір складаўся з святара і псаломшчыка. Жалавання атрымлівалі 496 рублёў і працэнты са 106 рублёў 66 капеек, атрыманых за 2 дзесяціны і 222 сажні зямлі па якой пралягла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка.

Па ўспамінах мясцовых жыхароў, царква была разабрана падчас пасляваеннай антырэлігійнай кампаніі.

Новая царква была збудавана ў пачатку 2000-х і асвечана 23 кастрычніка 2005 года.

                                     

1. Архітэктура

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя пабудавана ў традыцыях драўлянага царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Заснавана на рытмічным нарастанні 2-схільных дахаў арачнага ганка, кароткага прытвора, бакавых прыдзелаў і апсіды да 2-схільнага даху цэнтральнага аб’ёму, завершанага па цэнтры пазалочаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Бакавыя плоскасныя фасады прарэзана арачнымі аконнымі праёмамі.

                                     

2. Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін;. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.