Топ-100
Back

ⓘ Спаса-Праабражэнская царква, Сапоцкін. Спаса-Праабражэнская царква - мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобла ..




Спаса-Праабражэнская царква (Сапоцкін)
                                     

ⓘ Спаса-Праабражэнская царква (Сапоцкін)

Спаса-Праабражэнская царква - мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Школьная, 1а.

                                     

1. Гісторыя

У 1780 годзе была пабудавана мураваная царква ў Сапоцкіне. У 1893 годзе быў заснаваны жаночы праваслаўны манастыр.

У савецкія часы будынак стаў выкарыстоўвацца як збожжасховішча, затым у ім складалі тытунь. У 1970 годзе па загаду мясцовых уладаў царква была разбурана.

Драўляны будынак, у якім знаходзіцца сучасная царква, быў перавезены з вёскі Калеты, дзе ён выконваў функцыі школы. У 1980 - 1981 гадах будынак быў абкладзены белай сілікатнай цэглай.

29 мая 1996 года праваслаўнай грамадзе быў прадастаўлены ў пастаяннае карыстанне ўчастак зямлі плошчай 0.1592 га для эксплуатацыі і абслугоўвання будынка царквы.