Топ-100
Back

ⓘ Памяшканні ..




                                               

Памяшканне

Памяшканне, замкнутая прастора ўнутры пабудовы, якая мае пэўнае функцыянальнае прызначэнне, абмежаваная будаўнічымі канструкцыямі і архітэктурна-мастацкім афармленнем.

                                               

Алькеж

Алькеж - памяшканне ў дамах шляхты і магнатаў Беларусі 16 - пачатку 20 стагоддзяў. У сядзібных дамах - памяшканне звычайна каля жылога пакоя, якое выкарыстовалася як камора, кабінет, спальня. Вуглавая адасобленая частка жылога дома, якая звонку выступае за плашчыню сценаў, часта у выглядзе вежападобнага абёму.

                                               

Алькоў

Алькоў ці алькова - памяшканне ці яго частка, прызначанае для спальнага месца. У большасці выпадкаў алькоў не асвятляўся і быў працягам спальнага памяшкання, ад якога аддзяляўся аркай, калонамі або фіранкай. У альковах змяшчалі ложак, канапу.

                                               

Антыкамера

                                               

Атрый

Атрый - цэнтральнае памяшканне антычнага жылога дома з верхнім асвятленнем, звычайна з адтулінай у даху, праз якую дажджавая вада трапляла ў размешчаны пад ім невялікі басейн. Назва паходзіць ад курадымлівага ачага, які быў там першапачаткова размешчаны.

                                               

Будуар

Будуар, невялікі гасціны пакой інтымнага характару. Прызначаўся для прыёму найбольш блізкіх сяброў і знаёмых. Узнік y пачатку 18 стагоддзя ў французскім мастацтве інтэр’ера і стаў неад’емным элементам палацавага ўбранства часоў ракако і класіцызму. Яго абсталёўвалі ўтульнай мэбляй, упрыгожвалі жывапіснымі палотнамі сентыментальна-эратычнага характару.