Топ-100
Back

ⓘ Малатарня. Малата́рня - машына або асобная яе частка для выдалення зерня ці насення з сельскагаспадарчых культур. Першай малатарняй, ужытай у сельскагаспадарчых ..




Малатарня
                                     

ⓘ Малатарня

Малата́рня - машына або асобная яе частка для выдалення зерня ці насення з сельскагаспадарчых культур. Першай малатарняй, ужытай у сельскагаспадарчых мэтах, было прыспасабленне шатландскага машынабудаўніка Эндру Майкле, якое аддзяляла зерне ад сцябла і каласкоў.

На працягу стагоддзяў зерне звычайна аддзялялася ўручную пры дапамозе цэпаў, што зяўлялася дастаткова працаёмкім працэсам. Механізацыя гэтага працэса паступова паклала канец ручной апрацоўцы зерневых культур.

Часткова вынікам зяўлення машын для абмалачэння зерня стаў Бунт Свінга ў Вялікабрытаніі. Зацяжныя войны, вялікія падаткі і нізкі зарабатак прымусілі сялян у рэшце рэшт узняцца на барацьбу ў 1830 годзе. Гэтыя сяляне сталі беспрацоўнымі на некалькі год у выніку шырокага ўжывання і распаўсюджання малатарных машын.

Існуюць малатарні для малацьбы збожжа, лёну, канапель, кукурузы і іншых. Паводле канструкцыі малатарні бываюць простыя толькі абмалочваюць і складаныя абмалочваюць, ачышчаюць і сартуюць зерне. У льно-, каноплеўборачных і збожжавых камбайнах малатарні - асобныя апараты, якія працуюць зладжана з іншымі механізмамі.

                                     
  • Галоўныя прылады працы земляробаў драўляная саха сапан, серп агак, малатарня тулук і інш. Сістэма ірыгацыі захоўвалася стагоддзямі. Палеткі падзяляліся
  • вялікі набор будынкаў: гаспадарская хата, хата для індзейскіх працаўнікоў, малатарня свіран, пякарня, кузня, лазні, загон для ската, тытунёвы склад, вінны

Users also searched:

...
...
...