Топ-100
Back

ⓘ Выбух і пажар на заводзе Пінскдрэў-ДСП, 2010. Выбух і пажар на заводзе Пінскдрэў-ДСП у Пінску адбыліся 25 кастрычніка 2010 года. Па дадзеных на 1 лістапада, заг ..




Выбух і пажар на заводзе Пінскдрэў-ДСП (2010)
                                     

ⓘ Выбух і пажар на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" (2010)

Выбух і пажар на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" у Пінску адбыліся 25 кастрычніка 2010 года. Па дадзеных на 1 лістапада, загінула 14 чалавек. Па інфармацыі Міністэрства працы, гэта буйнейшая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў.

Выбух на заводзе па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт адбыўся прыкладна ў 13:00 25 кастрычніка. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях лічаць, што выбух адбыўся з-за "адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул". З-за выбуху пачаўся пажар; акрамя таго, адбылося абвальванне даху памяшкання, дзе знаходзілася 48 чалавек. Пажар быў ліквідаваны ў 15:14 дзякуючы дзеянням больш за 10 пажарных разлікаў.

Два чалавекі загінулі на месцы. Усяго ў Пінскую цэнтральную бальніцу прывезлі 18 чалавек па іншым дадзеным, 19; большасць з іх потым перавялі ў бальніцы Мінска і Брэста. 15 з іх знаходзіліся ў рэанімацыі; 14 чалавек атрымалі апёкі III і IV ступеняў найбольш цяжкія больш чым 60 % цела. 3 і 4 лістапада былі абвешчаны днямі жалобы ў Брэсцкай вобласці.

Спіс памерлых
  • Муга Ігар Афінагенавіч 1971 г.н.
  • Міхаевіч Аляксандр Міхайлавіч 1976 г.н.
  • Саковіч Кацярына Сяргееўна 1986 г.н.
  • Хамлюк Аляксандр Мікалаевіч 1959 г.н.
  • Старадуб Міхаіл Іванавіч 1958 г.н.
  • Мароз Аляксандр Міхайлавіч 1987 г.н.
  • Калодзіч Аляксандр Сяргеевіч 1987 г.н.
  • Шынкарук Аляксандр Анатолевіч 1974 г.н.
  • Рапута Яўген Валер’евіч 1984 г.н.
  • Жукоўскі Віктар Канстанцінавіч 1955 г.н.
  • Казюр Генадзь Фёдаравіч 1964 г.н.
  • Квашалі Алег Юр’евіч 1962 г.н.
  • Тарэлка Сяргей Мікалаевіч 1985 г.н.
  • Шаўчук Мікалай Аляксандравіч 1950 г.н.

Паводле словаў супрацоўнікаў прадпрыемства, калі яны прапанавалі кіраўніцтву холдынгу ўшанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання, адказам сталі пагрозы, што, калі ў кагосьці спыніцца станок ці хтосьці проста спыніць працу, той ён будзе неадкладна звольнены.