Топ-100
Back

ⓘ Свята-Міхайлаўская царква, Сынкавічы. На фасадзе выяўлены літары, выкладзеныя перапаленай цэглай, якой славяне раней пазначалі лічбы. Гэтыя надпісы можна тракта ..




Свята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)
                                     

ⓘ Свята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)

На фасадзе выяўлены літары, выкладзеныя перапаленай цэглай, якой славяне раней пазначалі лічбы. Гэтыя надпісы можна трактаваць як 320, хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра 1320 год.

Існуе легенда, што Сынкавіцкую царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт у падзяку за тое, што ў мясцовых лясах ён уратаваўся ад пагоні Ягайлы. Аднак сучасныя мастацтвазнаўцы і гісторыкі архітэктуры сыходзяцца ў меркаванні, што храм быў пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя магчыма на сродкі вялікага гетмана Літоўскага Канстанціна Астрожскага, фундатараў падобных Траецкай і Прачысценскай цэркваў у Вільні.

У 1880 - 1881 гадах па праекце інжынера Івана Трубнікава храм быў рэканструяваны: заменены дах, пабудаваны прытвор і купал над апсідай, разабраны купал над цэнтральнай часткай храма.

У 1891 годзе перад храмам ўзведзена бутава-цагляная двух’ярусная чатырохгранная званіца, адноўленая ў 2007 годзе. У 1926 годзе царква стала філіялам навіцыяту езуіцкай місіі ў Альбярціне Слонім і цэнтрам грэкакаталіцкай парафіі. Зноў адкрыта як праваслаўная ў 1988 - 1990 гадах.

У 2011 годзе на паўднёвай сцяне храма пад слаямі фарбы і тынкоўкі былі знойдзены старажытныя графіці, якія ўтрымліваюць цытату з Евангелля на старажытнагрэчаскай мове.

                                     

1. Архітэктура

У плане ўяўляе сабой крыху перакошаны чатырохвугольнік памерам 17.5х13 м з трохнефавым чляненнем. Усе нефы маюць амаль аднолькавую шырыню - 4 м. Таўшчыня сцен дасягае 1.5 м. Высокі двухсхільны дах надае будынку стройнасць і лёгкасць. Чатыры вежы, размешчаныя па вуглах, адрозніваюцца памерамі і архітэктурнымі формамі. Дзве заходнія вежы стаяць на квадратных фундаментах, з трох бакоў іх падтрымліваюць контрфорсы. Верхняя частка вежаў - васьміграннік з трыма ярусамі байніц. Дзве ўсходнія вежы маюць цыліндрычную форму, тут таксама ёсць байніцы. У вежах знаходзяцца лесвіцы, якія некалі вялі да байніц, размешчаных у франтоне. Верхняя частка сцен, акрамя ўсходняй, ахоплена магутнай аркатурай, якая трымаецца на ступеньчатых убудаваных кранштэйнах. У прамежках паміж аркамі знаходзяцца акруглыя байніцы, над імі зроблены назіральныя адтуліны. Гэта дазваляла абаронцам храма сачыць за дзеяннямі праціўніка і весці агонь на большыя адлегласці. Байніцы былі зроблены ў першую чаргу для абароны. Акрамя таго, яны зяўляюцца важным элементам і сродкам упрыгожвання храма. Асабліва ўмацавана заходняя сцяна царквы. У шчыце франтона зроблены байніцы. У верхняй частцы выкарыстаны "ліхтарык" - своеасаблівы і рэдкі архітэктурны элемент, які выконваў ролю назіральнага пункта.

У архітэктуры выяўляюцца рысы раманскага і гатычнага стыляў. У шчыце франтона неглыбокія, розныя па форме і памерах атынкаваныя і пабеленыя нішы. Яны здымаюць уражанне цяжкаватасці і масіўнасці, надаюць будынку яркасць і лёгкасць. На усходніх вежах і алтарных апсідах прыблізна на вышыні 3 м знаходзіцца дэкаратыўны паясок у выглядзе плоскай рэльефнай аркатуры з паўцыркульных арак раманскага тыпу, якія абапіраюцца на маленькія кранштэйны. Гэта ўпрыгажэнне арганічна спалучаецца з арачным поясам байніц. Высокі конусападобны дах над алтарнымі апсідамі адпавядае форме ўсходняга франтона. Выразнымі элементамі готыкі зяўляюцца стрэльчатыя аркі аконных праёмаў з жалезнай агароджай, зорчатыя скляпенні правай апсіды храма і высокі двухсхільны дах.

Невялікая перакошанасць плана будынка, некаторая скрыўленасць восі апсід у адносінах да нефаў даюць падставы меркаваць, што храм узводзілі мясцовыя майстры, якія выкарыстоўвалі для разбіўкі плана простыя, не вельмі дакладныя вымяральныя інструменты.

У дакуменце 1760 года паведамлялася, што царква была закладзена ў перыяд кіравання каралевы Боны, паміж 1518 і 1556 гг. У "Акце візітацыі сынкавіцкага храма за 1760 г. адзначана, што пасярэдзіне даху царквы знаходзіўся вежападобны купал з жалезным крыжам. Купал існаваў да канца XVIII ст. і знік, верагодна, пад час аднаго з рамонтаў. Маюцца звесткі пра тое, што ў кожнай вуглавой вежы быў склеп. У 1760 годзе ужо існаваў мураваны бабінец.

                                     

2. Інтэрер

У інтэреры чатыры васьмігранныя слупы падзяляюць прастору храма на нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з нервюрамі. Цэнтральная і паўночная апсіды перакрыты крыжовымі, паўднёвая - зорчатымі скляпеннямі. Сцены атынкаваны і расчлянёны прамавугольнымі лапаткамі, абяднанымі з слупамі падпружнымі аркамі. Унутры вежаў вітыя ўсходы, што злучаюць залу з паддашкам, на якім размяшчаўся абарончы ярус царквы. Абраз 1-й чвэрці 19 ст. "Святыя Касма і Даміян". Пастаўлены ў 1-ярусны іканастас.

Перад храмам бутава-цагляная двухярусная чатырохгранная званіца, завершаная шатровым дахам.

                                     

3. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі - Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2002. - Т. 15. - 552 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0251-2 Т. 15.
  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі. Мн, 2007.
                                     

4. Спасылкі

  • Сынкавічы: праваслаўная готыка Беларусі
  • Сынковичи
  • Свята-Міхайлаўская царква Сынкавічы на сайце Radzima.org
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Міхайлаўская царква Сынкавічы
  • Свята-Міхайлаўская царква Сынкавічы на сайце Глобус Беларусі руск.
  • Свята-Міхайлаўская царква Сынкавічы на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі бел.