Топ-100
Back

ⓘ Аварыя на АЭС Фукусіма I. Аварыя на АЭС Фукусіма-1 - радыяцыйная аварыя з лакальнымі наступствамі, па заяве японскіх афіцыйных асоб - 6-га ўзроўню па шкале INES ..




Аварыя на АЭС Фукусіма I
                                     

ⓘ Аварыя на АЭС Фукусіма I

Аварыя на АЭС Фукусіма-1 - радыяцыйная аварыя з лакальнымі наступствамі, па заяве японскіх афіцыйных асоб - 6-га ўзроўню па шкале INES, адбылася 11 сакавіка 2011 а ў выніку наймацнейшага за час назірання землетрасення ў Японіі і рушыўшага за ім цунамі.

12 сакавіка ў 1:00 па маскоўскім часе была абвешчаная эвакуацыя насельніцтва з 10-кіламетровай зоны вакол АЭС, пазней зона была пашырана да 20 км.

                                     

1. Хроніка падзей

11 сакавіка на атамнай электрастанцыі "Фукусіма-1" тры працуючых энергаблока былі спынены дзеяннем аварыйнай абароны, усе аварыйныя сістэмы спрацавалі ў штатным рэжыме. Аднак праз гадзіну было перапынена электразабеспячэнне у тым ліку ад рэзервовых дызельных электрастанцый, меркавана з-за рушыўшага за землетрасеннем цунамі.

Электразабеспячэнне неабходна для адводу рэшткавых энергавыдзяленняў рэактараў, якое паводле формулы Вэя - Вігнера складае каля 6.5 % ад узроўню магутнасці да спынення. Праз гадзіну - прыкладна 4.8 %, праз суткі - 1.5 %, праз год - 0.08 %. Адразу пасля страты рэзервовых дызельных электрастанцый ўладальнік станцыі кампанія TEPCO заявіла ўраду Японіі аб аварыйнай сітуацыі. З гэтага моманту праца на пляцоўцы АЭС сфакусіравана на вырашэнні праблемы электразабеспячэння аварыйных сістэм, на станцыю дастаўляюцца мабільныя сілавыя ўстаноўкі для замяшчэння непрацуючых дызеляў.

Без дастатковай ахладжэння ва ўсіх трох працаваўшых энергаблоках пачаў зніжацца ўзровень цепланосбіта і павышацца ціск, створаны парам, які ўтвараецца. Першая сурёзная сітуацыя ўзнікла на энергаблоку-1. Для недапушчэння пашкоджанні рэактара высокім ціскам пар скідвалі ў гермаабалонку, у якой ціск ўзрос да 840 кПа пры разліковым значэнні ў 400 кПа. Каб гермаабалонка не разбурылася, пар прыйшлося скідаць у атмасферу, TEPCO і МАГАТЭ заявілі пры гэтым, што ён будзе фільтравацца ад радыёнуклідаў. Ціск у гермаабалонке ўдалося зняць, аднак пры гэтым у аббудову рэактарнага аддзялення пранікла вялікая колькасць вадарода, што ўтварыўся ў выніку агалення паліва і акіслення цырконіевай абалонкі ЦВЭЛаў цеплавыдзяляльных элементаў парам парацырконіевая рэакцыя.

Да 29.5.2011 сістэма ахладжэння ў чатырох рэактарах "Фукусімы-1" была адноўлена. Напачатку верасня 2011 у трэцім рэактары "Фукусімы-1" тэмпература ўпала ніжэй 100 градусаў по Цэльсію.

                                     

2. Глядзіце таксама

  • Нямецкая супольнасць страхавання ядзерных рэактараў‎
  • Аварыя на Чарнобыльскай АЭС
  • Аварыя на АЭС Тры-Майл-Айленд
  • АЭС Фукусіма II
  • Чарнобыльская АЭС
  • Міжнародная шкала ядзерных падзей
                                     

3. Спасылкі

  • Вэб-камера, якая адсочвае сітуацыю на АЭС Фукусіма I яп.
  • Відэа цунамі і землетрасення руск.
  • Відэазапіс выбуху АЭС. Вести.ру руск.
  • Храналогія здымкаў з вэб-камеры на АЭС Фукусіма I руск.
  • Апісанне энергаблока АЭС з рэактарам BWR-3 англ.