Топ-100
Back

ⓘ Ена, Іена - старадаўні ўніверсітэцкі горад Германіі на рацэ Зале, другі па велічыні пасля Эрфурта горад у зямлі Цюрынгія. Насельніцтва горада - 104 200 чал. Гор ..




Ена
                                     

ⓘ Ена

Ена, Іена - старадаўні ўніверсітэцкі горад Германіі на рацэ Зале, другі па велічыні пасля Эрфурта горад у зямлі Цюрынгія. Насельніцтва горада - 104 200 чал.

Горад знакаміты сваім універсітэтам, адкрытым у 1558 годзе, дзе ў цяперашні час навучаецца больш за 20 тысяч студэнтаў. З пабудовай чыгункі ў 1874 годзе Ена паступова ператварылася ў прамысловы цэнтр. У часы ГДР тут размяшчаўся цэнтр оптыка-механічнай прамысловасці - камбінат Carl Zeiss, найбуйнейшае прадпрыемства краіны, на якім працавала каля 60 тысяч чалавек. Carl Zeiss вырабляе большай часткай на экспарт розныя аптычныя прыборы, астранамічнае абсталяванне, светлавыя і электронныя мікраскопы, медыцынскае абсталяванне, фотаабектывы, біноклі. Экспартнае значэнне мае і вытворчасць аптычнага шкла, медыкаментаў.