Топ-100
Back

ⓘ Хрысціянская архітэктура ..




                                               

Зальны храм

Зальны храм - храм, унутраны абём якога вызначаюць два ці больш роўнавысокіх нефы. У гэтым ён супрацьстаіць базілікальнаму храму, які мае розныя па вышыні нефы. Зальным таксама могуць называць аднанэфавы храм без трансепту. Амаль заўжды ўсе нефы зальнага храма накрытыя адзіным цэльным двухсхільным дахам. Трэба адрозьніваць два віды псэўдабазылікальных храмаў: зальны храм з роўнавысокімі нефамі мае ў цэнтры штучнае падвышэнне, што разбівае суцэльны двухсхільны дах на цэнтральную і дзве бакавыя часткі і стварае, такім чынам, вонкавую бачнасць базілікальнага храма зальны храм мае моцна падвыш ...

                                               

Прыдзел

Прыдзе́л - у праваслаўным храме невялікая бясслупавая прыбудова, альбо спецыяльна выдзеленая частка асноўнага аб’ёму збудавання, якая мела дадатковы алтар для асобных богаслужэнняў.

                                               

Рызніца

Ры́зніца - невялікае памяшканне пры алтарнай апсідзе хрысціянскага храма, у якім захоўвалася вопратка святара і царкоўны інвентар, патрэбны для службы. Паняцце рызніца выкарыстоўваецца ў праваслаўнай архітэктуры, у той час як ў каталікоў падобныя функцыі выконвае сакры́стыя. Рызніца часцей за ўсё знаходзіцца ўнутры храма. Таксама можа быць ў выглядзе прыбудовы да яго.

                                               

Царскія вароты

Царскія вароты - двухстворкавыя дзверы насупраць прастола, галоўныя вароты іканастаса ў праваслаўным і ўніяцкім храме. Царскія вароты вядуць у алтарную частку храма і сімвалізуюць сабой вароты Раю.

Кленчнік
                                               

Кленчнік

Кле́нчнік - прадмет мэблі, які ўяўляе сабой лаву або падушку, каб кленчыць падчас пэўных малітваў і рэлігійных абрадаў у некаторых хрысціянскіх канфесіях.