Топ-100
Back

ⓘ Ядомыя арэхі і семечкі ..




                                               

Лясны арэх

Лясны арэх - арэх любога з 20 відаў куста рода Ляшчына сямейства Бярозавыя, у тым ліку ляшчыны звычайнай і ляшчыны буйной. Акультураныя формы ляшчыны называюць фундуком.

                                               

Арэхі

Арэ́хі - ядомыя плады арэхаплодных культур, складаюцца са шкарлупіны і ядомага ядра. Найбольш распаўсюджаныя арахіс, валоскі арэх, каштаны, кедравыя арэхі, ляшчына, мігдалы, мускатны арэх, фісташкі, фундук. Смачны і высокакаларыйны харчовы прадукт. Ядры змяшчаюць шмат тлушчу, бялкоў, мінеральныя солі, вітаміны B, C, каратын. Спелыя ядры спажываюць у свежым выглядзе. У кулінарыі выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх страў, мучных і кандытарскіх вырабаў, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і інш. для прыгатавання соусаў. Захоўваць належыць у цёмным прахалодным месцы. З некаторых арэхаў здабываюц ...

                                               

Букавыя арэшкі

Букавыя арэшкі - плады бука ляснога. Кожны букавы арэшак звычайна змяшчае адну семачку без эндасперму бел. Арэшкі маюць форму тэтраэдраў бел. тэтраэдраў.

                                               

Копра

Копра - высушаны алеісты эндасперм арэхаў какосавай пальмы. Белыя ці жаўтлявыя кавалачкі таўшчынёй 6-12 мм, пакрытыя скуркай. Ядомая. Копра ўтрымоўвае ў сярэднім 6% вады, 67% тлушчу, 16% вугляводаў, 9% бялку. Гарачым прэсаваннем з копры атрымліваюць лёгкаплаўкі алей, які выкарыстоўваецца ў ежу і як тэхнічная сыравіна. Жмых копры - каштоўны канцэнтраваны корм для жывёлы. З аднаго арэха атрымліваюць ад 80 да 500 г. копры. Свежы эндасперм какоса змяшчае 30-40% какосавага алею, копры - 60-70%. Копры выкарыстоўваецца як сыравіна для падрыхтоўкі маргарыну, тэхнічнага масла, гліцэрына, мыла і нап ...

                                               

Насенне гарбуза

Насенне гарбуза - ядомае насенне гарбузоў або кабачкоў, звычайна, авальнае і плоскае. У большасці разнавіднасцяў гарбузоў пакрытыя шчыльнай жорсткай абалонкай белага колеру. У ежу ідзе спелае, ачышчанае ад рэшткаў каляплодніка і высушанае без падагрэву насенне.

                                               

Насенне сланечніка

Семечкі сланечніка - насенне сланечніка аднагадовага. Выкарыстоўваюцца ў першую чаргу для вытворчасці сланечнікавага алею, які затым ужываецца для падрыхтоўкі ежы або для тэхнічных патрэб. Гідрагенізацыяй сланечнікавага алею атрымліваюць саломас. Алей таксама выкарыстоўваецца ў лакафарбавай прамысловасці. Сланечнік аднагадовы вырошчваецца практычна ва ўсім свеце. Найбольш буйныя вытворцы насення сланечніка ў свеце - Украіна, Расія і Аргенціна. Абём вытворчасці семак сланечніка ва Украіне ў 2013 годзе склаў 11.05 млн тон, у Расіі - 10.53 млн тон.