Топ-100
Back

ⓘ Вегетарыянская кухня ..




                                               

Какосавае малако

Какосавае малако - малочна-белая саладкаватая вадкасць, якая выпрацоўваецца з мякаці паспелага какосавага арэха. Выкарыстоўваецца як кампанент для падрыхтоўкі розных страў пераважна ўсходняй кухні. Какосавае малако варта адрозніваць ад "какосавай вады" - натуральнай вадкасці, якая знаходзіцца ўнутры какосавага арэха. Утрыманне тлушчаў у какосавым малацэ ў сярэднім складае 27 %, вугляводаў - 6 %, бялку - 4 %. Акрамя гэтага, малако змяшчае вітаміны В1, В2, В3, С. У адрозненне ад какосавай вады, какосавае малако атрымліваюць штучным шляхам, змешваючы здробненую мякаць какоса і ваду. У Малайзі ...

                                               

Тахіні

Тахіні, тахіна або тхіна - распаўсюджаная на Сярэднім Усходзе густая алеістая паста з молатага кунжутнага зерня, якую дадаюць як неабходны кампанент да многіх страў, напрыклад да фалафелю, да хумусу, акрамя таго, яна служыць асновай для многіх соусаў. У склад тахіны ўваходзіць перамолатае зерне кунжуту. Пры гатаванні пасту разводзяць вадой да кансістэнцыі вадкай смятаны, дадаюць лімонны сок, соль і часнок. Часта ў тахіні таксама дадаюць аліўкавы алей, молаты кумін, чырвоны перац, пятрушку і выкарыстоўваюць у якасці падліўкі або проста падаюць з пітой або хлебам. Тахінавая маса выкарыстоўва ...

                                               

Фалафель

Фалафель прадстаўляе сабой смажаныя ў фрыцюры шарыкі з здробненага нута, часам з даданнем фасолі, запраўленыя прыправамі. У заходніх краінах фалафель шырока распаўсюджаны ў арабскіх кафэ і закусачных, а таксама сярод вегетарыянцаў і веганаў.

                                               

Халва

Халва́ - цукрысты кандытарскі выраб слаіста-валакністай будовы; від усходніх прысмакаў. Вырабляюць вымешваннем гарачай карамелістай масы, узбітай з пенаўтваральнікам адвар мыльнага кораня ці салодкі, з масай абсмажаных і расцёртых ядзер алейных зерняў ці арэхаў. У залежнасці ад выкарыстаных алейных зерняў бывае кунжутная, арахісавая, арэхавая, сланечнікавая і інш. Выпускаюць халву з дабаўкамі ваніліну, какосавай стружкі, какава-парашку, разынак, глазураваную шакаладам. Мае вялікую колькасць тлушчу 25 - 30 %, цукру 25 - 45 %, бялку 8 - 10 % і нізкую вільготнасць. Энергетычная каштоўнасць 10 ...

                                               

Хачапуры

Назва хачапуры паходзіць ад грузінскіх слоў "тварог" хачо і "хлеб" пуры, і тыповая, імаверна, менавіта для заходне-грузінскай вобласці Імерэція. Існуе мноства відаў хачапуры - амаль ў кожным грузінскім сяле хачапуры рыхтуюць па сваім асобным рэцэпце. Самымі вядомымі грузінскімі хачапуры з’яўляюцца: рачульскае хачапуры. мінгрэльскае і абхазскае хачапуры - вядомае пад назвай ачма ; імерэцінскае хачапуры - традыцыйнае хачапуры круглай формы; сванскае хачапуры; аджарскае хачапуры - таксама называецца ачарулі ці аджарулі, і адрозніваецца тым, што выпякаецца падоўжанай формы, а пасярэдзіне упрыг ...

                                               

Хумус

Хумус - яўрэйская закуска з нутавага пюрэ. У склад хумуса звычайна ўваходзіць таксама аліўкавы алей, часнок, папрыка, лімонны сок і тахіні. Разам з ім могуць падавацца разнастайныя саленні, а таксама аладкі і піты. Лыжка і відэлец, як правіла, да хумуса не падаюцца.

Лукум
                                               

Лукум

Лукум - ласунак з цукру або мукі, з даданнем крухмалу і арэхаў. Найбольш распаўсюджаны рахат-лукум, які сёння завецца проста "лукум".

Мюслі
                                               

Мюслі

Мю́слі müesli) - харчовы выраб з зерневых культур з дадаткамі іншых прадуктаў. Базавая версія ўяўляе сабой сумесь аўсяных шматкоў і садавіны. Карыстаецца папулярнасцю як здаровы сняданак. Мюслі вынайшаў у 1900 годзе швейцарскі ўрач Максіміліян Бірхер-Бенэр для пацыентаў свайго шпіталю.