Топ-100
Back

ⓘ Малекулярная біялогія - навука пра малекулярныя асновы жыццёвых зяў. Вывучае структурна-функцыянальную арганізацыю генетычнага апарата клетак і механізмы рэаліз ..




                                               

Матыў

Малекулярная біялогія
                                     

ⓘ Малекулярная біялогія

Малекулярная біялогія - навука пра малекулярныя асновы жыццёвых зяў. Вывучае структурна-функцыянальную арганізацыю генетычнага апарата клетак і механізмы рэалізацыі спадчыннай інфармацыі, малекулярныя механізмы ўзаемадзеяння вірусаў з клеткамі, заканамернасці імунных рэакцый арганізма, зменлівасць і спецыялізацыю клетак у антагенезе, а таксама структурную арганізацыю біямалекул, механізмы іх функцыявання і рэгуляцыі актыўнасці, сувязь паміж структурай і функцыяй, узаемадзеянне з іншымі малекуламі і інш.

                                     

1. Гісторыя

Малекулярная біялогія ўзнікла ў сярэдзіне 20 стагоддзя на стыку генетыкі, біяфізікі, біяхіміі вылучылася з апошняй, асновай яе стала раскрыццё Ф. Крыкам і Дж. Уотсанам прасторавай будовы ДНК 1953.

Вялікі ўклад у развіццё малекулярнай біялогіі зрабілі амерыканскія вучоныя К. Б. Анфінсен, С. Ачоа, Д. Балтымар, П. Берг, Дж. Ледэрберг, Х. Г. Карана, А. Корнберг, М. Нірэнберг, Р. Холі, англійскі вучоны М. Перуц, швейцарскі вучоны В. Арбер, французскія вучоныя Ф. Жакоб, Ж. Мано і іншыя, савецкія вучоныя Ю. А. Аўчыннікаў, А. А. Баеў, А. М. Белазерскі, А. С. Спірын, М. М. Шамякін, У. А. Энгельгарт і іншыя.

                                     

2. На Беларусі

На Беларусі даследаванні па малекулярнай біялогіі вядуцца ў інстытутах Нацыянальнай АН Беларусі: эксперыментальнай батанікі, фотабіялогіі, генетыкі і цыталогіі, біяарганічнай хіміі, Цэнтральным батанічным садзе, БДУ, НДІ гематалогіі і пералівання крыві, НДІ эпідэміялогіі і паразіталогіі і інш.

Уклад у развіццё малекулярнай біялогіі зрабілі Ю. М. Астроўскі, А. А. Ахрэм, І. Дз. Валатоўскі, А. С. Вечар, С. В. Конеў, У. М. Рашэтнікаў, А. А. Шлык і іншыя.

                                     

3. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - Т. 10: Малайзія - Мугаджары. - 544 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0169-9 т. 10, ISBN 985-11-0035-8.